Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Пастаўскі раён

Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Пастаўскага раёна:

arrow Алея герояў (г. Паставы);

arrow магіла ахвяр фашызму каля в. Кашыцы;

arrow месца бою 1944 года каля в. Сарочына;

arrow помнік авіятарам (г. Паставы);

arrow помнік ахвярам грамадзянскай вайны (г. Паставы);

arrow помнік воінам-інтэрнацыяналістам (г. Паставы);

arrow помнік Канстанціну Тызенгаўзу;

arrow помнік на брацкай магіле вайскоўцаў і партызан ( в. Манькавічы);

arrow помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (г. Паставы);

arrow помнікі землякам у вёсках: Груздава, Дварчаны, Коўзаны, Навасёлкі, Савічы, Хацілы, Целякі, Цешылава, Шыркі, Юнькі, Ярэва, Ліпнікі.

У ваколіцах Паставаў шмат помнікаў часоў Першай сусветнай вайны, бо пасля стабілізацыі фронту супрастаянне расійскіх і нямецкіх войскаў расцягнулася на тры гады. На заходнім ускрайку Паставаў стаялі кайзераўскія салдаты, на ўсходняй – рускія. На сённяшні дзень добра захаваліся лініі траншэяў, якія цягнуцца дзвюма-трыма стужкамі з поўначы на поўдзень, уздоўж лініі фронту. Толькі на невялікім участку фронта ад Паставаў да вёскі Дукі налічваецца каля 25 жалезабетонных бліндажоў. Магчыма, пахаваннем забітых займаліся не толькі нямецкія пахавальныя каманды, але і мясцовыя жыхары, бо на асобных могілках можна сустрэць магілы рускіх салдат. Могілкі маюць розны выгляд і розны стан захавання: ёсць добра ацалелыя і, нават, абгароджаныя, а ёсць і моцна пашкоджаныя ды цалкам знішчаныя. На многіх захавалася планіроўка, выдатна выдзяляюцца асобныя магілы, на якіх маюцца бетонныя крыжы з ацалелымі надпісамі. Звычайна на іх ёсць прозвішчы і імёны, вайсковыя званні, нумары вайсковых адзінак, даты смерці. На лініі фронту ад мяжы з Летувой да возера Мядзел выяўлена месцазнаходжанне больш за 20 нямецкіх могільнікаў, на якіх пахавана каля 1000 вайскоўцаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Земли родимой благодать... / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 1 мая. – С. 4.

2. Быньков, А. Забвению не подлежит / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 17 янв. – С. 6.

3. Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2011. – 14 чэрв. – С. 7.

4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 317–331.

5. Канюта, В. Паклон салдату / В. Канюта // Звязда. – 2015. – 2 снеж. – С. 5.

6. Кузняцоў, А. І. Аляксандр Кузняцоў: «Кожны салдат мае права на памяць» / А. І. Кузняцоў ; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2017. – 18 кастр. – С. 3.

7. Курыловіч, П. Лятаў нават Хо Шы Мін / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2013. – 6 чэрв. – С. 5.

8. Лаптинская, М. Никто не забыт, ничто не забыто / М. Лаптинская // Пастаўскі край. – 2018. – 21 лют. – С. 6.

9. Лупач, З. Як камуністычныя ідэолагі малатком і зубілам пісалі гісторыю / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 19 лістап. – С. 5.

10. «Нябачныя помнікі Вялікай вайны» / подгот.: А. Быньков, Э. Каролевич // Витебские вести. – 2016. – 17 дек. – С. 8.

11. Пашкевіч, В. У назвах вуліц, на каменных плітах, у памяці нашай ніхто не забыты / В. Пашкевич // Пастаўскі край. – 2009. – 2 ліп. – С. 3.

12. Пракаповіч, І. Помнікі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўскага раёна / І. Пракаповіч // Краязнаўчая газета. – 2014. – № 14 (крас.). – С. 4 ; № 15 (крас.). – С. 4.

13. Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. – Паставы : «Сумежжа», 2004. – 60 с. : іл.

14. Шапавалава, А. Прыбралі на ваенных могілках / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 18 жн. – С. 4.

15. Шчарбіцкі, А. Пяць прычын наведаць Паставы / А. Шчарбіцкі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 18 марта. – С. 5, 7.