Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр народны драматычны «Пошук». Лепельскі раён, г. Лепель

У 1970 годзе на базе драматычнага гуртка Лепельскага раённага Дома культуры быў створаны тэатр «Пошук».

Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя тэатральнага мастацтва.

У 1992 годзе тэатру было прысвоена званне – «народны аматарскі калектыў».

У гэтым жа годзе народны тэатр «Пошук» выйшаў пераможцам у абласным фестывалі тэатральнага мастацтва ў Талачыне, дзе быў паказаны спектакль «Злом» (рэжысёр В. I. Джамілашвілі). Джамілашвілі быў узнагароджаны прызам за рэжысуру гэтага спектакля, мастак-пастаноўшчык I. Будзіч атрымаў першую прэмію за сцэнаграфію, а С. Кухто – за выкананне ролі афганца.

У 1993 годзе тэатр стаў дыпламантам рэспубліканскага фестывалю тэатральнага мастацтва ў г. Мазыр.

Мастацкія кіраўнікі: В. І. Джамілашвілі (з 1989 года), В. У. Хватынец (з 2003).

3 часу заснавання гуртка і да нашых дзён яго ўдзельнікамі было пастаўлена шмат спектакляў па творах класічнага і сучаснага рэпертуару. Гэта «Трыбунал» па п'есе А. Макаёнка, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы, «Вечар» А. Дударава, «Жаніцьба Бальзамінава» М. Астроўскага, «За двума зайцамі» М. Старыцкага, «Замарашка» Я. Ілавацкага, «Бліндаж» А. Паповай, «Парэвізіі» М. Крапіўніцкага, «Тры сумныя мужы і адзін вясёлы» В. Ліпатава.

Калектыў тэатра прымае ўдзел у міжрэгіянальным фестывале аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна», які праходзіць у Лепелі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзейка, Л. Бальзамiнаў хутка жэнiцца ў пятнаццаты раз / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 24 сак. – С. 2.

2. Лепельскі народны драматычны тэатр «Пошук» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 59.

3. Сільвановіч, С. Новая прэм'ера «Пошука» / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2016. – 25 сак. – С. 2.

4. Сільвановіч, С. «Пошуку» – 10 гадоў / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2002. – 16 крас. – С. 2.

5. Тэатр «Пошук» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 592.