Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт, г. Наваполацк

Асаблівую ролю ў жыцці навапалачан іграюць фізічная культура і спорт. Горад Наваполацк – не толькі адзін з самых маладых у Беларусі, але і самы спартыўны. У Наваполацку развіваецца 41 від спорту, асноўнымі з якіх з'яўляюцца лёгкая і цяжкая атлетыка, плаванне, лыжныя гонкі, кікбоксінг, хакей, футбол, водныя лыжы, гандбол, валейбол, падводнае плаванне, мастацкая гімнастыка.

У горадзе Наваполацк дзейнічаюць 15 спартыўных устаноў, у тым ліку 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 6 спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву, 4 клубы па гульнёвых відах спорту (футбольны клуб «Нафтан», хакейны клуб «Хімік-СКА», гандбольны клуб імя С. П. Левіна, валейбольны клуб «Нафтаправод«Дружба»), фізкультурна-спартыўны клуб па працы з насельніцтвам, фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі.

У студзені 2001 года для падрыхтоўкі высокакласных спартсменаў і трэнераў адкрыта Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе культывуецца 7 відаў спорту: біятлон, лыжныя гонкі, акадэмічная грэбля, дзюдо, плаванне, цяжкая і лёгкая атлетыка.

Усяго ў горадзе – 200 спартыўных аб'ектаў, сярод якіх 5 плавальных басейнаў, 4 спартыўныя комплексы, гарадскі стадыён, лядовы палац хакейнага клуба «Хімік-СКА» і іншыя.

У ТОП-10 сусветнага рэйтынгу пастаянна ўваходзяць Наваполацкія водналыжнікі, якіх вядзе ў спорт вышэйшых дасягненняў трэнерская дынастыя сям'і Генавых. З 1992 года прадстаўнікі Наваполацка з'яўляюцца ўдзельнікамі Алімпійскіх гульняў. Прызёрамі алімпіяд у розныя гады станавіліся Святлана Парамыгіна (біятлон), Ігар Астапковіч і Вадзім Дзевятоўскі (лёгкая атлетыка), Генадзь Аляшчук, Сяргей Лаўрэнаў і Ганна Бацюшка (цяжкая атлетыка). Сапраўдным героем Паралімпіяды-2004 у Афінах стаў плавец Сяргей Пунько, які заваяваў 7 медалёў. Ён жа – неаднаразовы прызёр Паралімпійских гульняў у Пекіне ў 2007 годзе. У 2018 годзе выхаванка Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву Святлана Сахоненка заваявала залаты медаль у лыжнай гонцы на 15 км. на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане.

У Наваполацку заўсёды сябравалі і сябруюць са спортам.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамович, В. Золотая россыпь / В. Абрамович // Рэспубліка. – 2011. – 27 ліп. – С. 24.

2. Александров, А. Обещание и азарт / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2005. – 11 марта. – С. 7.

3. Александров, А. Новополоцкий пьедестал / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2005. – 22 февр. – С. 2.

4. Банщикова, О. Виват, белорусская сборная, виват, новополоцкие воднолыжники! / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 9 сент. – С. 4.

5. Боровец, С. Л. Новополоцкий спорт / С. Л. Боровец // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет. – Новополоцк, 2008. – Вып. 28. – С. 178–180.

6. Бралкова, Е. Лыжники «Нафтана» – лучшие в стране / Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 18 февр. – С. 6.

7. Быньков, А. Быть сильным и здоровым – модно! / А. Быньков // Витебские вести. – 2013. – 5 ліп. – С. 22.

8. Быньков, А. Новополочане – на высоте! / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 29 авг. – С. 6.

9. В спорткомплекс «Нефтяник» – за здоровьем и красотой! / подгот. А. Шведова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 26 авг. – С. 1–3.

10. Дымов, Р. Новополочане – сильнейшие / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2012. – 24 янв. – С. 22.

11. Дынкин, С. Побеждают новополочане / С. Дынкин // Витебский курьер. – 2003. – 29 июля. – С. 4.

12. Кислова, Н. Нам победы, как воздух, нужны!... / Н. Кислова // Химик (Новополоцк). – 2003. – 16 мая. – С. 2.

13. Кислова, Н. От победы к победе наш город идет! / Н. Кислова ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 15 мая. – С. 4.

14. Комаровский, А. Принимай, Новополоцк, Кубок Беларуси! / А. Комаровский // Белорусская нива. – 2009. – 2 июня. – С. 7.

15. Марченко, С. Новополоцк спортивный: все для любителей и профессионалов / С. Марченко ; беседовала Е. Князева // Народнае слова. – 2011. – 20 студз. – С. 9.

16. Наши воднолыжники – лучшие в мире / подгот.: Э. Бакевич, Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 6 окт. – С. 15.

17. Новополоцк спортивный // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. – С. 8.

18. Павлюк, Ю. Герои спорта / Ю. Павлюк // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 27 июня. – С. 1–2.

19. Степанская, Т. Первое золото Паралимпиады / Т. Степанская // Витебские вести. – 2018. – 13 марта. – С. 8.

20. Факеев, В. Чемпионский форпост / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 28 апр. – С. 4.

21. Шпаковская, Г. И отдых, и закалка / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 31 янв. – С. 7.

22. Яско, А. Олимпийцы – гордость Нефтеграда / А. Яско // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 17 верас. – С. 1–2.