Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Полацкі раён

 

Рэкі раёна адносяцца да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна (падраён А). Найбольшая рака Заходняя Дзвіна з прытокамі Сосніца, Палата (справа), Тураўлянка, Ушача з Нежлеўкай, Нача (злева).

Густата натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 8,9 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў больш за 30 км, магістральных і падвадных каналаў больш за 630 км, рэгуляцыйных каналаў каля 620 км.

Бельчыца – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Заходняя Дзвіна. Даўжыня 10 км, плошча вадазбору 47 км2. Пачынаецца з возера Бецкае, упадае ў Заходнюю Дзвіну ў межах г. Полацк. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае. Каля в. Чарнаручча на рацэ плаціна і сажалка плошчай 8,8 га.

Быстрыца – рака ў Полацкім раёне, у басейне р. Заходняя Дзвіна. Даўжыня 18 км, плошча вадазбору 123 км2. Пачынаецца з возера Каравайна, працякае праз азёры Бабынічы і Нявіда. Упадае ў возера Лесава (басейн Начы).

Дахнарка – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 24 км, плошча вадазбору 208 км2. Выцякае з возера Белае, цячэ ў забалочанай мясцовасці па Полацкай нізіне, працякае праз возера Дахнарскае. Асноўны прыток Лонніца (справа). Упадае ў Дрысу за 2 км ніжэй ад в. Баркі. Даліна ў ніжнім цячэнні добра выражана, шырыня яе 200–300 м.

Дзіваць – ручай у Полацкім раёне, правы прыток р. Обаль (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 12 км, плошча вадазбору 49 км2. Пачынаецца за 2,3 км на поўнач ад в. Барысаўка, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Обаль каля в. Валюшчына. Ад вытоку да в. Залессе на працягу 4,9 км рэчышча каналізаванае.

Дражбітка – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Сосніца (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 19 км, плошча вадазбору 129 км2. Выцякае з возера Арлея, цячэ праз азёры Болныра, Дрогава і Сосна па Полацкай нізіне. Ад вытоку да возера Болныра (3,6 км) рэчышча каналізаванае. Упадае ў Сосніцу за 33 км ад яе вусця.

Званіца – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км, плошча вадазбору 52 км2. Выцякае з возера Званае за 1 км на паўднёвы захад ад в. Званае, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад в. Новыя Замашаны. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.

Лонніца – рака ў Полацкім раёне, правы прыток р. Дахнарка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 24 км, плошча вадазбору 100 км2. Выцякае з возера Лонна за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Лоніца. Паводле іншых крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Конны Бор. Вусце за 2 км на захад ад в. Дзмітроўшчына. Цячэ па лясістай мясцовасці.

Нача (Начка) – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Заходняя Дзвіна. Даўжыня 43 км, плошча вадазбору 424 км2. Выцякае з возера Арэхаўна каля в. Арэхаўна, вусце за 1 км на паўночны ўсход ад в. Субаўшчына. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асноўны прыток – р. Бедрыца (злева). Даліна на вялікім працягу трапецападобная, шырынёй 200–300 м. Пойма перарывістая (шырыня 150–200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае, шырынёй 10–15 м.

Нежлеўка – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Ушача (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 11 км, плошча вадазбору 73 км2. Выцякае з возера Нежлева за 1,6 км на захад ад в. Заполле, вусце за 1 км на захад ад в. Рудня. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.

Свіна – рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток р. Обаль (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 24 км, плошча вадазбору 360 км2. Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад в. Прудок Гарадоцкага раёна, цячэ праз возела Ласосна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад в. Казьяны Шумілінскага раёна. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Прымае прытокі 47 азёр, якія займаюць каля 14 % вадазбору.

Сосніца – рака ў Полацкім раёне, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 39 км, плошча вадазбору 394 км2. Выцякае з возера Сосна за 10 км на паўднёвы захад ад в. Труды, вусце каля в. Сосніца. Цячэ па Полацкай нізіне. Даліна невыразная. Рэчышча звілістае, шырыня ў вярхоўі 3–5 м, у ніжнім цячэнні 7–9 м.

Страдань – рака ў Полацкім раёне, правы прыток р. Палата (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 14 км, плошча вадазбору 70 км2. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад в. Конны Бор, вусце за 5 км на паўднёвы захад ад в. Дрэтунь. Прыток – р. Чармісца (злева). Рака цячэ ў лясістай мясцовасці.

Струнка – рака ў Полацкім раёне, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 21 км, плошча вадазбору 123 км2. Пачынаецца за 1 км на захад ад в. Шылы, вусце каля в. Слабада. Прыток – р. Тросніца (справа). Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.

Тросніца – рака ў Полацкім раёне, правы прыток р. Струнка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км, плошча вадазбору 65 км2. Выцякае з возера Тросна за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Стадола, цячэ праз возера без назвы і возера Літоўка. Вусце каля в. Арэхавічы.

Тураўлянка (Туроўля) – рака ў Полацкім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 10 км, плошча вадазбору 1000 км2. Выцякае з возера Туроўля за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Пуканаўка 2-я, вусце каля в. Гарадзішча. На вадазборы ракі 9 % паверхні займаюць азёры, на ім размешчана Ушацкая група азёр.

Чарнейка (Чарняўка) – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км, плошча вадазбору 72 км2. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад в. Чорнае, вусце за 3,7 км на паўночны захад ад в. Фядоценкі. Цячэ ў межах Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці.

Шчаперня – рака ў Полацкім раёне, левы прыток р. Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 19 км, плошча вадазбору 59 км2. Пачынаецца каля в. Шчаперня, вусце за 2 км на паўночны захад ад в. Фядоценкі. Цячэ па Полацкай нізіне, па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 2,8 км каналізаванае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Волчек, А. А. Цикличность годового стока Западной Двины / А. А. Волчек // Вестник Полоцкого государственного университета. – 2006. – № 3. – С. 172–177.

3. Полацкі раён / А. К. Гарохаў [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 238–239.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

5. Прыродная характарыстыка Полаччыны / падрыхт. С. С. Чарняўская // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 17–22.

6. Сабодаш-Радько, Ф. Водными маршрутами Беларуси : справочник-путеводитель для начинающих и опытных туристов / Ф. Сабодаш-Радько, В. Журавлев. – Минск : Рифтур, 2004. – 136 с.

7. Турецкий, С. Беларусь. По Западной Двине и её притокам : путеводитель туриста-водника / С. Турецкий. – Минск : Белкартография, 2010. – 120 с. : ил.