Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спіс помнікаў археалогіі. Полацкі раён

arrow Гарадзішча ў в. Арлея

Мясцовая назва Царкавішча. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе. Займае ўзгорак авальнай формы, вышынёй 20 м. Мае пляцоўку 50x30 м. Гарадзішча ўмацавана 2 валамі вышынёй 2,5 м, ніжэй прасочваюцца яшчэ 2 кальцавыя валы вышынёй 3,5 м і паміж імі 2 равы шырынёй 2,5 м і глыбінёй 1 м. Адкрыў і абследаваў ў 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча ў в. Баркі

Знаходзіцца за 5 км на ўсход ад вёскі, на пагорку вышынёй 4–5 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 40 метраў. Каля асновы гарадзішча ёсць рэшткі невысокага вала і рова. Выявіў у 1967 годзе і даследаваў у 1973 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м. Належыць да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.

arrow Гарадзішча ў в. Варонічы

Знаходзіцца на левым беразе ракі Ушача. Пляцоўка круглая. Кераміка III–IV стст. н. э. Належыць да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.

arrow Гарадзішча ў в. Гаравыя

Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, сярод балота на востраве Таўкач. Пляцоўка авальная, памерам 28х21 м. Абарончыя збудаванні не прасочаны. Даследавалі А. М. Семянтоўскі (канец XIX ст.), А. М. Ляўданскі (1928), А. Р. Мітрафанаў (1961). Культурны пласт 0,25 м. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

arrow Гарадзішча ў в. Гараны

Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Памеры 60x25 м. Выявілі і даследавалі ў 1934 годзе А. М. Ляўданскі і К. М. Палікарповіч. Культурны пласт 0,4 м. Матэрыялы належаць да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца VII–II стст. да н. э.

arrow Гарадзішча ў в. Грыцкаўшчына

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Датуецца раннім жалезным векам. Памеры 33x53 м.

arrow Гарадзішча ў в. Дзявічкі

Знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Палата, на ўзгорку. Пляцоўка ў плане авальная, памерам 40x28 м. Абследавалі ў 1929 годзе А. М. Ляўданскі, даследавалі ў 1954 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1965 годзе К. П. Шут. Ускрыта больш за 100 м2. Належыць да днепра-дзвінскай культуры, датуецца III ст. да н. э. – II ст. н. э.

arrow Гарадзішча ў в. Загацце

Знаходзіцца каля вёскі, на беразе возера Нявіда, на гары вышынёй 20 метраў. Пляцоўка авальная памерам 55х30 м. Абследаваў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў, даследаваў у 1973 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,8 м.

arrow Гарадзішча ў в. Замошша

Знаходзіцца за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзгорку вышынёй каля 13 м, сярод забалочанай мясцовасці. Пляцоўка авальнай формы памерам 55х38 м, валы і равы не прасочваюцца. Вядома з канца XIX стагоддзя. Абследавалі ў 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў, даследаваў у 1977–1980 гг. В. І. Шадыра. Культурны пласт 0,4 м на краі пляцоўкі і каля 2 м у цэнтры, мае 2 гарызонты. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца VIII ст. да н. э. – V ст. н. э.

arrow Гарадзішча ў в. Званне

Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі, на гары, паміж вёскамі Званае і Янчыкава. Памеры 60x60 м, па форме нагадвае чатырохвугольнік з закругленымі вугламі. Выявіў у 1969 годзе і даследаваў у 1973 годзе Г. В. Штыхаў. Выяўлена ляпная і ганчарная кераміка.

arrow Гарадзішча ў в. Малое Сітна

Знаходзіцца на правым беразе ракі Палата. Разбурана. Пляцоўка памерам 100x30 м. Сустракаецца ляпная і кружальная кераміка XII–ХІV стст.

arrow Гарадзішча ў в. Мітурова

Знаходзіцца каля вёскі, на беразе возера Стаўпецкае, на пагорку Чорная гара. Пляцоўка авальная памерам 60х40 м. Каля асновы пагорка вал вышынёй 1,2 м і роў глыбінёй 0,8 м. Даследаваў у 1965 годзе і 1973 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 1,3 м. Належыць да днепра-дзвінскай культуры.

arrow Гарадзішча ў в. Палата

Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе ракі Страдані, ва ўрочышчы Барысаў Хутар. Пляцоўка амаль круглая, памерам 35х30 м. Даследавалі ў 1965 годзе К. П. Шут, у 1973–1974 гг. Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,5–1 м.

arrow Гарадзішча ў в. Смарыгі

Знаходзіцца каля вёскі, у напрамку да в. Збродавічы. Займае паўночную частку ўзгорка вышынёй 25–30 м. Пляцоўка авальная, памерам 40х30 м. Культурны пласт 0,7 м. У 1973 годзе Г. В. Штыхаў знайшоў ляпную кераміку. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.

arrow Гарадзішчы ў в. Труды

Гарадзішча-1. Мясцовая назва Царкавішча. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзгорку вышынёй каля 20 м. Пляцоўка авальнай формы, памерам 45х30 м, з паўднёва-заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 3 м. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе – Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Ш. І. Бекцінееў. Культурны пласт каля 1 м. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча-2. Знаходзіцца за 1,2 км на поўдзень ад вёскі, за 0,3 км на паўночны ўсход ад гарадзішча-1, на паўднёвым беразе возера Жыльцы. Займае ўзгорак круглай формы, вышынёй 15–18 м. Пляцоўка дыяметрам 60 м. Выявіў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча ў в. Турэц

Знаходзіцца за 0,5–0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля паўночнага берага возера Янова. Даследаваў у 1990, 1993 і 1994 гг. Э. М. Зайкоўскі.

arrow Гарадзішча ў в. Шпакоўшчына

Знаходзіцца на левым беразе ракі Нача. Пашкоджана. Памерам 24x28 м, культурны слой 0,8 м. Датуецца раннім жалезным векам.

arrow Гарадзішча ў в. Якубенкі

Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на беразе Заходняй Дзвіны. Пляцоўка выцягнута з захаду на ўсход, памерам 50х25 м, вышыня над поймай 25 м. З заходняга краю ёсць вал вышынёй да 1,5 м і роў глыбінёй 1,5–1,8 м. Выявіў і абследаваў у 1964 годзе Л. Д. Побаль, у 1972 годзе абследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м, у ім знойдзена ляпная кераміка.

arrow Курганны могільнік каля в. Абалонне

Могільнік знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Мае 2 насыпы.

arrow Курганны могільнік каля в. Азіна

Могільнік знаходзіцца на паўночным беразе возера Белае. Складаецца з 6 падоўжаных насыпаў. Не даследаваны.

arrow Курганны могільнік каля в. Багушова

Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі. Каля 70 курганоў вышынёй 1 м, дыяметрам 8–10 м. Абследавалі ў 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік каля в. Баркі

Знаходзіцца за 0,8 км ад вёскі. 17 курганоў: адзін доўгі, 3 падоўжаныя, астатнія круглыя. У 1967, 1970 і 1971 гг. Г. В. Штыхаў даследаваў 9 курганоў. Могільнік датуецца VIII–IX стст., належаў полацкім крывічам.

arrow Курганны могільнік каля в. Бельчыца

Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на правым беразе р. Бяльчанка. Раней тут былі 33 курганы, насыпаныя на месцы селішча 1-га тысячагоддзя н. э. Захаваліся 3 насыпы вышынёй 1–2 м, дыяметрам 8–10 м. Адкрылі і даследавалі ў 1928 годзе А. М. Ляўданскі і С. А. Дубінскі, якія раскапалі 9 насыпаў. Адзін курган у 1965 годзе раскапаў Г. В. Штыхаў. Належаў крывічам, датуецца X–XI стагоддзямі.

arrow Курганны могільнік каля в. Бяздзедавічы

Размешчаны на ўскраіне хвойнага лесу, за 0,6 км на поўнач ад вёскі, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Ліцвінава. Налічваецца 13 насыпаў круглай формы, 4 з якіх пашкоджаныя. Абследавалі ў 1928 годзе А. М. Ляўданскі, у 1973 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе I. I. Бекцінееў.

arrow Курганны могільнік каля в. Вуглы

Знаходзіцца за 1,5 км на захад ад вёскі, каля лясной дарогі на возера Братаўна. Налічваецца каля 200 насыпаў-валатовак. Выявіў у 1967 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Гаравыя

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі. 15 курганоў вышынёй да 1 м, дыяметрам да 8 м (раней было 38 насыпаў). У 1928 годзе А. М. Ляўданскі даследаваў 8 курганоў. Адносіцца да 2-й палавіны 1-га тысячагоддзя н. э., належалі полацкім крывічам.

arrow Курганны могільнік каля в. Глінішча

Знаходзіцца каля вёскі, на беразе р. Бяльчанка. 60 курганоў вышынёй 0,9–1,5 м, дыяметрам 6–10 м. У 1965, 1967 гг. Г. В. Штыхаў даследаваў 20 курганоў. Належыў крывічам. Датуецца X–XII стагоддзямі.

arrow Курганны могільнік каля в. Захарнічы

Размешчаны ў ніжнім цячэнні ракі Палата, за 2 км ад вёскі, у лесе. 14 насыпаў у 1969 годзе раскапаны Г. В. Штыхавым. Могільнік адносіцца да XI стагоддзя, належаў полацкім крывічам.

arrow Курганны могільнік каля в. Карамыслы

Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, на беразе возера. 45 курганоў размешчаны 3 групамі. Абследаваў у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Мацюшы

Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Соснік. 6 курганоў вышынёй 1–2 м, дыяметрам 11–12 м. Добра захаваліся 2 насыпы. Выявіў у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Плусы

Знаходзіцца за 0,15 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Барок, на беразе возера Суя. 38 насыпаў вышынёй 0,7–2 м, дыяметрам 6–10 м, насыпаны на месцы паселішча V–VII стагоддзяў. У 1965–1967 гг. Г. В. Штыхаў даследаваў 14 курганоў. Належалі крывічам, датуюцца X – пачаткам XII стст.

arrow Курганны могільнік каля в. Пуканаўка

Знаходзіцца за 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе, пры дарозе Заазер'е – Пуканаўка, ва ўрочышчы Валатоўка. 76 курганоў вышынёй 1–3 м, дыяметрам 4–10 м. У 1967 годзе Г. В. Штыхаў даследаваў 6 насыпаў. У 1981 годзе помнік абследаваў Ш. І. Бекцінееў. Могільнік адносіцца да 2 паловы X – пачатку XI стст. Належаў крывічам.

arrow Курганны могільнік каля в. Рудня

Знаходзіцца на правым беразе ракі Ушача. Насыпаны на месцы селішча V–VI стст. Было 96 курганоў, захавалася каля 70 вышынёй 0,8–2,5 м, дыяметрам 6–10 м. Выявіў у 1867 годзе А. М. Семянтоўскі, даследавалі ў 1928 годзе А. М. Ляўданскі, у 1961 годзе – А. Р. Мітрафанаў, у 1967 годзе – Г. В. Штыхаў. Раскапаны 23 курганы. Належаў полацкім крывічам, датуецца IX–X стст.

arrow Курганны могільнік каля в. Рудня

Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі. 5 насыпаў вышынёй 1–1,5 м, дыяметрам 6–8 м. Выявіў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Экімань

Знаходзіцца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Банонь. 30 курганоў, якія добра захаваліся, вышынёй 0,4–1 м, дыяметрам 5–7 м. Выявіў у 1965 годзе і даследаваў 7 курганоў Г. В. Штыхаў. Могільнік адносіцца да 2-й паловы X – пачатку XI стст. Належаў крывічам.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Антонішкі

Курганны могільнік-1. Мае 10 насыпаў. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі. Не даследаваны.

Курганны могільнік-2. Мае 1 насып. Знаходзіцца за 0,4 км на захад ад вёскі. Не даследаваны.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Воранава

Курганны могільнік-1. Знаходзіцца на заходнім беразе возера, ва ўрочышчы Чырвоная Лука. Налічвае каля 64 насыпаў. Абследавалі ў 1967 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-2. Размешчаны за 0,5 км на поўдзень ад першага могільніка. Налічвае 45 насыпаў. Адкрыў і абследаваў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Вусце

Знаходзяцца каля вёскі. Налічваецца 29 насыпаў. У 1974 годзе даследаваны падоўжаны курган. Датуецца IX – пачаткам X стагоддзяў.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Глінішча

Знаходзяцца каля вёскі. У 1965 годзе Г. В. Штыхавым раскапана 11 насыпаў, у 1967 годзе – 9 насыпаў. Датуюцца канцом IX – пачаткам XI стст.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Гомель

Могільнік-1. Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі. Захаваліся 24 курганы, вышынёй 1–2 м, дыяметрам 6–10 м. Абследаваў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў. У 1972 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў адзін курган. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі, датуецца XII–XIII стагоддзямі.

Могільнік-2. Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад могільніка-1, у полі. Захаваліся 2 курганы. Вышыня аднаго кургана 3 м, дыяметр 16 м, другога – 2 м, дыяметр 10 м. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Двор Саланевічы

Курганны могільнік-1. Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на беразе возера Нявіда. 6 курганоў вышынёй 0,8 м, дыяметрам 6–8 м. Выявіў у 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў, даследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Раскапаны адзін насып.

Курганны могільнік-2. Знаходзіцца за 1,5 км ад вёскі на паўднёвым беразе возера Вялікі Белянок. 17 курганоў вышынёй 0,5–1,5 м, дыяметрам 8–10 м. Выявіў у 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў, абследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Дзмітроўшчына

Знаходзяцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Зафіксавана 64 насыпы. Даследаваліся ў 1993 і 1995 гг. Датуюцца Х–ХІІ стст.

arrow Курганныя могільнікі каля в. Палучча

Могільнік-1. Знаходзіцца за 0,4 км на ўсход ад вёскі, на беразе возера Палучча. 18 курганоў вышынёй 1–1,5 м, дыяметрам 6–8 м. Абследавалі ў 1955–1956 гг. Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.

Могільнік-2. Знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі. 6 курганоў вышынёй 1–1,5 м, дыяметрам 6–8 м. Абследаваў у 1955–1956 гг. Л. В. Аляксееў. У 1969 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў 1 насып.

arrow Селішча каля в. Астроўшчына

Селішча датуецца XI–XIII стст. Памеры 35x170 м. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Нача.

arrow Селішча каля в. Багушова

Селішча знаходзіцца за 0,9 км на захад ад вёскі. Датуецца XIV–XVI стст. Памеры 65x380 м.

arrow Селішча каля в. Баркі

Размешчана за 1 км ад курганнага могільніка, на беразе р. Дрыса. Плошча 2 га. На раллі сустракаецца ганчарная кераміка XI–XVI стагоддзяў.

arrow Селішча каля в. Бікульнічы

Датуецца X–XVII стст. Памеры 200x300 м. Знаходзіцца на беразе воз. Янова.

arrow Селішча каля в. Варонічы

Знаходзіцца на мысе, утвораным ракой Ушача, за 50 м на захад ад гарадзішча. Плошча каля 2 га. Змяшчае матэрыялы ранняга этапа банцараўскай культуры і ганчарную кераміку.

arrow Селішча каля в. Гірсіна

Знаходзіцца за 0,8 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Палата. Датуецца XVI–XVII стст. Памеры 30x70 м.

arrow Селішча каля в. Гэндзікі

Знаходзіцца паміж азёрамі Белае і Чорнае. Датуецца XVII–XVIII стст. Памеры 60x100 м.

arrow Селішча каля в. Далецкія

Размешчана за 0,4 км на паўднёвы захад ад вёскі, на паўднёвым беразе возера Суя. Выявілі і абследавалі ў 1981 годзе У. П. Ксяндзоў і Э. М. Зайкоўскі. Сабраны крамянёвыя скрабкі, нуклеусы, пласціны, рэшткі ляпной керамікі.

arrow Селішча каля в. Двор Гомель

Знаходзіцца за 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі. Датуецца V–XVI стст. Памеры 75x400 м.

arrow Селішча каля в. Двор Хоцевічы

Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Наўліцы. Датуецца XIII–XV стст. Памеры 110x200 м.

arrow Селішча каля в. Дразды

Знаходзіцца на левым беразе ракі Палата. Датуецца XIII–XVI стст. Памеры 77x84 м.

arrow Селішча каля в. Загацце

Знаходзіцца побач з вёскай, з паўднёва-ўсходняга боку ад гарадзішча. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1973 годзе Г. В. Штыхаў.

arrow Селішча каля в. Казьянкі

Знаходзіцца каля вёскі, за 0,6 км ад левага берага Заходняй Дзвіны.

arrow Селішчы каля в. Малое Сітна

Селішча-1. Датуецца XI–XVI стст. Памеры 32x90 м. Знаходзіцца за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Палата.

Селішча-2. Датуецца XII–XVI стст. Памеры 50x73 м. Знаходзіцца за 50 м на ўсход ад моста праз раку Палата.

arrow Селішча каля в. Мяніца

Размешчана за 4 км на ўсход ад в. Варонічы. Выяўлена кераміка банцараўскай культуры.

arrow Селішча каля в. Наўліца

Датуецца X–XVI стст. Памеры 40x200 м. Знаходзіцца на беразе возера Наўліцы.

arrow Селішча каля в. Палата

Датуецца XVII–XVIII стст. Памеры 63x115 м. Знаходзіцца за 2,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе ракі Палата.

arrow Селішча каля в. Плусы

Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на заходнім пакатым беразе возера Суя. Памеры 150х190 м. Плошча каля 3 га. Выявіў і абследаваў у 1965 годзе Г. В. Штыхаў. Матэрыялы датуюцца XI–XIII стст.

arrow Селішча каля в. Ропна

Знаходзіцца на беразе возера Дубок. Памеры 40x130 м. Датуецца XIII–XV стст.

arrow Селішча каля в. Рудня

Знаходзіцца за 0,15 км на ўсход ад вёскі. Памеры 140x260 м. Датуецца XVI–XVIII стст. Часткова даследаваны.

arrow Селішча каля в. Скавародзіна

Знаходзіцца на левым беразе ракі Палата. Памеры 55x65 м. Датуецца XII–XIV стст.

arrow Селішча каля в. Сосніца

Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі. Памеры 56x120 м. Датуецца XII–XIV стст.

arrow Селішча каля в. Струнь

Знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд.

arrow Селішча каля в. Субаўшчына

Знаходзіцца за 0,7 км на ўсход ад вусця ракі Нача, за 250 м ад русла Дзвіны ва ўрочышчы Будзькаўшчына. Адкрыта Э. М. Зайкоўскім. Матэрыялы датуюцца XIII ст.

arrow Селішча каля в. Фальварак

Знаходзіцца за 600 м на поўдзень ад вёскі, на левым беразе Заходняй Дзвіны. Датуецца XVI–XVII стст.

arrow Селішча каля в. Чарнеччына

Знаходзіцца за вёскай на правым беразе Заходняй Дзвіны. Датуецца XI ст.

arrow Селішча каля в. Шэндзялы

Знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі. Памеры 110x150 м. Датуецца XVI–XVIII стст.

arrow Селішчы каля в. Юравічы

Селішча-1. Знаходзіцца на левым беразе ракі Палата. Памеры 30x80 м. Датуецца X–XVII стст.

Селішча-2. Знаходзіцца на правым беразе ракі Палата. Памеры 56x115 м. Датуецца XII–XVII стст.