Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацк-Шкловалакно, ААТ. Полацкі раён

 

Сучасная назва

ААТ «Полацк-Шкловалакно»

Былая назва Полацкае вытворчае аб'яднанне «Шкловалакно» (1981)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1956
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, вул. Будаўнічая, 30

Галіна хімічная прамысловасць
Афіцыйны сайт http://www.polotsk-psv.by/

 

Будаўніцтва пачата ў 1956 г. 1-я чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1957 г. , 2-я ў 1961-1963 гг. У 1976 г. уведзены ў строй корпус па вытворчасці шкловалакністых краменязёмных матэрыялаў (3-я чарга). Частка прадукцыі экспартавалася ў 28 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, у краіны СНД. 3 1981 г. – полацкае вытворчае аб'яднанне «Шкловалакно». У 1984 г. здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць па выпрацоўцы бесперапыннага шкловалакна аднастадыйным спосабам. У 1985 г. аб'яднала першую і другую вытворчасці. 3 2000 г. – сучасная назва. Запушчана новая шклоплавільная печ.

Асноўная прадукцыя: электра-, цеплаізаляцыйныя і будаўнічыя матэрыялы, шкловалакно, шклонітка, шклотканіна, шклосетка, шклопластыкавыя лыжныя палкі, тэлескапічныя вудзільні і тэхнічны пластык.

Мае культурна-спартыўны комплекс (уваходзіць Палац культуры і Дом фізкультуры), 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, 2 аздараўленчыя пункты, 3 дашкольныя ўстановы, музей. Выпускаецца шматтыражная газета «Трудовая смена».

Сёння прадпрыемства вырабляе больш за дзвесце відаў прадукцыі і экспартуе яе больш чым у сорак краін свету. У 2004 годзе «Полацк-Шкловалакно» атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці патрабаванням нацыянальнага стандарту ІСО-14001-2000. Гэты дакумент сведчыць аб экалагічнай добранадзейнасці вытворчасці. На прадпрыемстве створаны аддзел аховы прыроды, супрацоўнікі якога вядуць кантроль за чысцінёй паветра рабочай зоны, сцёкавых вод, прамысловых выкідаў, за забруджваннем атмасферы.

З 2018 года ААТ «Полацк-Шкловалакно» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Віцебск».

ААТ «Полацк-Шкловалакно» – экспартаарыентаванае прадпрыемства, практычна 90 % прадукцыі пастаўляецца на знешнія рынкі. Асноўныя спажыўцы знаходзяцца ў Расійскай Федэрацыі, краінах Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2023 годзе на экспартнай карце прадпрыемства з'явіліся новыя каардынаты: Саудаўская Аравія, Іран, Арменія, Кіргізія, Грузія.

Павялічваецца прысутнасць прадукцыі полацкага прадпрыемства ў такіх краінах, як Турцыя і Тайланд, а таксама ў Сярэдняй Азіі.

 

ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фоатаздымак з сайта https://auto.onliner.byТэрыторыя ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фоатаздымак з сайта http://tut.byШклаварны цэх ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фоатаздымак з сайта http://tut.byРазмотачна-круцільны цэх ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фоатаздымак з сайта http://belgid.byТкацкі цэх ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фоатаздымак з сайта http://tut.byАдкрыццё фірменнага магазіна ААТ «Полацк-Шкловалакно» у Полацку. Фоатаздымак з сайта http://www.polotsk-psv.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аниськович, М. Первые новаторы / М. Аниськович // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 28 окт. – С. 2.

2. Аниськович, М. Работать с радостью и вдохновением / М. Аниськович // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 18 марта. – С. 3.

3. Бахур, О. Технологии успеха / О. Бахур // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 25 марта. – С. 2–3.

4. Есть потенциал для эффективной работы / подгот. О. Бахур // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 2 дек. – С. 2.

5. Качество – наш бренд // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 17 июня. – С. 1.

6. Рукава для трактора / подгот. Н. Конохова // Витебские вести. – 2024. – 24 мая. – С. 10.

7. Стекло, волокно, полотно / подгот. С. Борисенко // Витебские вести. – 2024. – 26 апр. – С. 11.

8. Шуйская, О. Заводская служба здоровья / О. Шуйская // Трудовая смена (Полоцк). – 2023. – 9 дек. – С. 3.

9. Шуйская, О. Сильное звено завода / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2023. – 21 крас. – С. 6.

10. Шуйская, О. «Смена № 5 работает на пять» / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2023. – 10 сак. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

ОАО «Полоцк-Стекловолокно» – новый резидент СЭЗ «Витебск»