Оршабудматэрыялы, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 05.10.2017 11:05
Сучасная назва | ААТ «Оршабудматэрыялы» (1994) |
Былая назва | «Аршанскі сілікатны завод» (1935) |
«Аршанскі камбінат сілікатных вырабаў» (1977) | |
ВА «Оршабудматэрыялы» (1980) | |
АП «Оршабудматэрыялы» (1992) | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша |
Галіна | будаўніцтва, будаўнічая прамысловасць |
Сайт | http://new.osm.by/ |
«Оршабудматэрыялы» – прадпрыемства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і канструкцый у Оршы. Было заснавана ў 1935 годзе і называлася «Сілікатны завод». У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў поўнасцю разбураны. Узноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю толькі ў жніўні 1953 года.
У 70-х гадах цэх буйных і дробных блокаў быў рэканструяваны на выпуск цеплаізаляцыйных вырабаў з ячэістага бетону.
14 студзеня 1977 года «Аршанскі сілікатны завод» і «Копыскі керамічны завод» былі аб'яднаны ў адно прадпрыемства – «Аршанскі камбінат сілікатных вырабаў». У 1980 г. далучаны Аршанскі драбільна-сарціровачны завод.
З красавіка 1980 года было створана вытворчае аб'яднанне «Оршабудматэрыялы». Са студзеня 1992 года аб'яднанне было ператворана ў арэнднае прадпрыемства. З 1 студзеня 1994 года на базе арэнднага прадпрыемства было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Оршабудматэрыялы».
У 2002 годзе з'явілася станоўчая тэндэнцыя нарошчвання тэмпаў вытворчасці прадукцыі, што дазволіла да 2006 года займацца пытаннямі тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі вытворчасці.
У кастрычніку 2007 года прадпрыемства пашырыла асартымент выпускаемай прадукцыі: камень бартавы бардзюрны і плітка тратуарная.
У цяперашні час ААТ «Оршабудматэрыялы» з'яўляецца сучасным прадпрыемствам, вытворчасць і прадукцыя якога сертыфікавана ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ІСО 90001-2001.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца 1 Мая, 70.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Для новостроек больших и малых / Е. Бегунова // Рэспублiка. – 2006. – 28 верас. – С. 2.
2. Голесник, С. Идея идет впереди человека / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2012. – 21 нояб. – С. 10.
3. Готовская, Л. Копысские самородки / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2008. – 2 снеж. – С. 2.
4. Готовская, Л. ОАО «Оршастройматериалы» осваивает страны Евросоюза / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2011. – 25 жн. – С. 1–2.
5. Готовская, Л. От качества труда к качеству жизни / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 7 жн. – С. 3.
6. Добрынина, Л. А. «Оршастройматериалы», предприятие промышленности строительных материалов и конструкций в Орше / Л. А. Добрынина // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 620.
7. Маршалович, Л. Есть перспективы развития / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2012. – 11 лют. – С. 2.
8. Маршалович, Л. Нужная продукция / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 14 мая. – С. 2.
9. Маршалович, Л. ОАО «Оршастройматериалы» – 70 лет / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2005. – 11 жн. – С. 2–3.
10. Маршалович, Л. Сами к себе с подарками / Л. Маршалович // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 13 верас. – С. 2.
11. Маршалович, Л. Старый друг – гончарный круг / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2006. – 12 кастр. – С. 1.
12. Никитина, О. Оршанцы осваивают российский рынок / О. Никитина // Народнае слова. – 1998. – 12 лют. – С. 3.
13. Нужно менять подходы / подгот. Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 27 авг. – С. 10.
14. Пастернак, Т. Красиво, прочно, долговечно / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 28 лістап. – С. 4.
15. Сеньков, В. Развязать финансовые узлы / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 7 марта. – С. 1, 2.
16. Толочко, А. Точность размеров / А. Толочко // Рэспубліка. – 2010. – 24 сак. – С. 2.
17. Турок, А. Первый этап большого проекта / А. Турок // Аршанская газета. – 2008. – 30 снеж. – С. 2.
18. Яковлев, В. Качество – основа количества / В. Яковлев // Советская Белоруссия. – 2011. – 25 окт. – С. 11.