
Мелодыя маёй душы
- Подробности
- Категория: Выставки on-line-2026
- Создано 19.02.2026 08:02

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй незвычайнасцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Наша родная мова – беларуская – вельмі прыгожая і вельмі меладычная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота! Мова... Яе, як і Радзіму, патрэбна любіць і паважаць, берагчы і ахоўваць.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў 21 лютага дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
![]() |
Іпатава, В. Прадслава : аповесць : [аўдыякніга] / В. Іпатава ; чытае А. Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, 2008. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-444 7Пр1353
Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасінні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Прадыслава мела адвагу, сілу волі і ўпартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, вядомыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і займальнай. |
![]() |
Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім : раманы : [аўдыякніга] : у 2 кн. / У. Караткевіч ; чытае А. Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, 2008. – 2 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-444 7Пр1357
Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор «Каласы пад сярпом тваім» ў 2016 г. прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. |
![]() |
Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні : [аўдыякніга] / У. Караткевіч ; тэкст чытае А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 2015. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-44 7Пр2344
Бяccпpэчнaй зacлyгaй У. Kapaткeвiчa з'яўляeццa тoe, штo ўпepшыню ў бeлapycкaй лiтapaтypы ён cтвapыў тaкi глыбoкi i змяcтoўны фiлacoфcкa-гicтapычны твop, як paмaн «Xpыcтoc пpызямлiўcя ў Гapoднi», paмaн-пpытчy, paмaн-лeгeндy пpa жыццё нa Бeлapyci ў XVI cтaгoддзi, нaпoўнeны гopкaй ipoнiяй, дpaмaтызмaм i aднaчacoвa гyмapaм, вecялocцю, aптымiзмaм. Пpы нaпicaннi гэтaгa paмaнa аўтар пpaявiў вялiкyю мacтaцкyю фaнтaзiю, acaблiвa ў тыx выпaдкax, дзe ён нe мeў y дacтaткoвaй cтyпeнi нeaбxoдныя мaтэpыялы. |
![]() |
Караткевіч, У. Чорны замак Альшанскі : [аўдыякніга] / У. Караткевіч ; тэкст чытае А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 2014. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-44 7Пр1638
Гісторыя сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць XV стагоддзя. У тыя далёкія смутныя часы князь Альшанскі крадзе скарб і каштоўнасці паўстанцаў, але раптам памірае, пакінуўшы манускрыпт, у якім паказана месцазнаходжанне скарбаў. |
![]() |
Колас, Я. Новая зямля. На ростанях [Электронны рэсурс] : паэма, трылогія / Я. Колас ; прадм. М. Мушынскага ; камент. Э. Золавай, С. Забродскай. – Мінск : Маст. літ., 2006. – 2 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6 25Пр65
Перад вамі электроннае выданне твораў класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Я. Коласа. На першым дыску змешчана паэма «Новая зямля», асноўная паэма ўсёй творчасці пісьменніка, сапраўдная мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. На другім – трылогія «На росстанях», у якой знайшлі адлюстраванне надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. |
![]() |
Колас, Я. Сымон-музыка : паэма : [аўдыякніга] / Я. Колас ; чытае В. Шушкевіч ; рэж. В. Мазынскі. – Мінск : БелТонМедыа, 2008. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-5 7Пр1346
Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай слоў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце яго – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. |
![]() |
Купала, Я. Паўлінка. Тутэйшыя [Гуказапіс] : камедыя, трагікамедыя / Я. Купала ; адказ. за вып. З. Кустава. – Мінск : Маст. літ., 2013. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-6 25Пр633
Радыёкампазіцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле аднайменных твораў народнага паэта Беларусі Я. Купалы. Камедыя нораваў «Паўлінка» высмейвае асновы жыцця засцянковай шляхты і дае магчымасць пазнаёміцца з драматургіяй класіка беларускай літаратуры. Трагікамедыя «Тутэйшыя» – вяршыня сатырычнай камедыяграфіі аўтара. |
![]() |
Мележ, І. Людзі на балоце : раман : [аўдыякніга] / І. Мележ ; чытае А. Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, 2008. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-444 7Пр1344
Імя І. Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» – глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920–1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам І. Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам». |
![]() |
Мележ, І. Подых навальніцы : кн. 2 з цыкла «Палеская хроніка» : [аўдыякніга] / І. Мележ ; чытае А. Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, 2008. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-444 7Пр1343
Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» І. Мележа «Подых навальніцы». Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе. Цэнтрам створанага І. Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на остраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні... |
![]() |
Мележ, І. Завеі. Снежань : раман з «Палескай хронікі» [Гуказапіс] / І. Мележ ; тэкст чытае А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 2015. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-44 7Пр2346
«Завеі, снежань» – трэці раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага беларускага пісьменніка І. Мележа... У кнізе дзянне адбываецца на фоне вострай ідэалагічнай і палітычнай барацьбы ў Беларусі 1930-х гадоў мінулага стагоддзя. Асабістае жыццё персанажаў цесна пераплятаецца з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у краіне. |
![]() |
Навуменка, І. Сасна пры дарозе [Гуказапіс] : раман / І. Навуменка ; тэкст чытае А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 2018. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-44 7Пр2210
Раман «Сасна пры дарозе» апавядае пра першы год Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў, пра барацьбу савецкіх людзей супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра першыя крокі партызанскага руху на Палессі. Аўтар паказвае моладзь, учарашніх школьнікаў, якіх напаткала ваеннае ліхалецце. |
![]() |
Шамякін, І. Вазьму твой боль [Электронны рэсурс] : радыёспектакль паводле аднайменнага рамана : / І. Шамякін. – Мінск : Маст. літ. ; Вігма, 2013. – 1 CD-ROM.
ББК 84(4Беи)6-44 7Пр1553
Раман пісьменніка «Вазьму твой боль» апавядае пра нашых сучаснікаў, пра лёс тых, у чыё дзяцінства ўварвалася Вялікая Айчынная вайна і асіраціла іх. Малюючы сваіх герояў, працаўнікоў сяла, мужнымі і сумленнымі, працавітымі, шчодрымі душэўна, аўтар ставіць у рамане вострыя маральна-этычныя праблемы. |













































