Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, ВСУ. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва ВСУ «Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»
Тып вучэбная спартыўная ўстанова
Дата заснавання 1954
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно

 

ВСУ «Сенненская СДЮШАР» сектара спорту і турызму Сенненскага райвыканкама заснавана ў 1954 годзе.

У 1952 годзе адкрылася спартыўная зала ў СШ № 1 г. Сянно. У 1954 годзе на базе школы была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па гульнявых відах спорту. Першы дырэктар – Т. В. Карашкова, пазней – А. С. Хаменка. Пры ім школа набыла іншы профіль – лыжныя гонкі. У пачатку 1960-х – канцы 1980-х гг. адбывалася станаўленне фізкультурна-масавай і спартыўнай работы. Пачалі развівацца іншыя віды спорту: цяжкая атлетыка, веласіпедны спорт, класічная барацьба. Жаночая валейбольная каманда стала чэмпіёнам аблсавета ДСТ «Ураджай». У 1964 годзе па ініцыятыве А. Я. Пасканава была створана футбольная каманда. Футбол стаў масавым відам спорту, у першынстве раёна прымалі ўдзел больш за 20 каманд. Пачалося будаўніцтва стадыёнаў у калгасах. Сельскае спартыўнае таварыства культывіравала многія віды спорту. У 1974 годзе на базе багушэўскіх школ было адкрыта аддзяленне лёгкай атлетыкі. У 1972 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю Усесаюзны комплекс ГПА. Пачалі праводзіцца спаборніцтвы па зімовых і летніх мнагаборствах.

Па стане на 2019 год у Сенненскай СДЮШАР працуюць 3 аддзяленні: біятлон, грэка-рымская барацьба, лёгкая атлетыка.

Аддзяленне біятлона было адчынена ў 2001 годзе. Ёсць стрэльбішча, лыжная і лыжаролерная трасы. 15 лютага 2018 года была адкрыта біятлонная база на месцы былога кандытарскага цэха па вуліцы Чырвонага Кастрычніка, якая знаходзіцца каля галоўнай трэніровачнай пляцоўкі юных біятланістаў – парка імя 40-годдзя Перамогі. З улікам праектных работ рэканструкцыя заняла пяць гадоў. Новы комплекс уключае цір даўжынёй 25 метраў, спартыўную залу, саўну з саляным пакоем, душавыя, раздзявалкі, трэнерскую, пакой для зброі. Па стане на 2018 год біятлонам займаюцца больш за 90 дзяцей. Трэнеры-выкладчыкі: Аляксандр Анатольевіч Окунь, Мікалай Аляксеевіч Барадзін і Валерый Міхайлавіч Лектараў. У склад нацыянальных каманд па біятлоне ўключаны чатыры выпускнікі школы.

У 2013 годзе адбыўся капітальны рамонт залы грэка-рымскай барацьбы. Трэнеры-выкладчыкі: Рыбчанка Анатоль Фёдаравіч, Кучынскі Анатоль Леанідавіч.

Трэнеры-выкладчыкі аддзялення лёгкай атлетыкі: Васілёнак Віктар Генадзьевіч, Вераценнікава Вольга Уладзіміраўна, Шуцікава Аксана Віктараўна, Філіповіч Дзіяна Міхайлаўна.

У спартыўнай школе працуе 9 штатных трэнераў. Дырэктар – Гарнак Анатоль Іванавіч.

У 36 вучэбна-трэніровачных групах і групах пачатковай падрыхтоўкі займаюцца 332 навучэнцы.

У 2010 годзе вучэбна-спартыўная ўстанова набыла статус школы алімпійскага рэзерву.

За апошнія гады матэрыяльная база СДЮШАР прыкметна палепшылася.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Віцебская, д. 6.

 

Урачыстае адкрыццё новай біятлоннай базы ВСУ «Сенненская СДЮШАР». Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byЗімовае мнагаборства «Здароўе» на біятлоннай базе ВСУ «Сенненская СДЮШАР». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byСпаборніцтвы па біятлоне на базе ВСУ «Сенненская СДЮШАР». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byАдкрытае першынство ВСУ «Сенненская СДЮШАР» па летнім біятлоне. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. Заслужили результатами / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2013. – 29 окт. – С. 3.

2. Бандарэвіч, В. Дом, дзе нараджаюцца зоркі біятлону / В. Бандарэвіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 20 февр. – С. 5.

3. Бандарэвіч, В. Спорт – яго жыццё / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 18 лістап. – С. 2.

4. Бандарэвіч, В. Трэнер, педагог, чалавек / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 5 лют. – С. 1.

5. Буракоў, М. Ён першы ў спорце даў урок / М. Буракоў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 16 лют. – С. 4.

6. Быньков, А. Сенненская школа на высоте / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 2 марта. – С. 22.

7. Ляшук, С. Вперед – за «золотом»! / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 17 февр. – С. 4.

8. Ляшук, С. Вырастить чемпионов / С. Ляшук // Витебские вести. – 2019. – 26 марта. – С. 5.

9. Мастер греко-римской борьбы // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 19 крас. – С. 5.

10. От сельского полустанка до татами / подгот. С. Лобатый // Сельская газета. – 2014. – 3 мая. – С. 30.

11. Пастушенко, Т. Миллиард на биатлон / Т. Пастушенко // Сельская газета. – 2016. – 2 апр. – С. 29.

12. Подорожный, А. Наш земляк снова чемпион! / А. Подорожный // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 студз. – С. 4.

13. Рыбченко, А. Тренерство – это моё призвание / А. Рыбченко ; беседовал А. Подорожный // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 10 лют. – С. 6.

14. Фёдорова, Е. Ставка на биатлон / Е. Фёдорова // Витебские вести. – 2018. – 9 июня. – С. 11.