Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Сенненскі раён

 

Сенненшчына – азёрны край. У раёне 69 азёр і 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў).

Абразцы – возера ў басейне р. Бярозка, за 0,5 км ад в. Мелехава. Плошча 0,12 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Злучана пратокай з возерам Альшанка.

Альшанка – возера ў басейне р. Бярозка, каля в. Карпавічы. Плошча 0,36 км2. Найбольшая глыбіня 11,1 м. Даўжыня 1,68 км. Найбольшая шырыня 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб'ём вады 2,03 млн. м3. Плошча вадазбору 9,2 км2. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, на поўнач і поўдзень 7–12 м, параслі хмызняком. На захадзе і паўднёвым усходзе – забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2 м – гліністае. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана пратокай з возерам Абразцы.

Ардышэва – возера ў басейне р. Лучоса, за 2,5 км ад в. Сафіёўка Аршанскага раёна, сярод забалочанага лесу. Плошча 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб'ём вады 0,86 млн. м3. Плошча вадазбору 6 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м. Берагі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў на некаторых участках пясчанае. Зарастае да глыбіні 1 м. Выцякаюць рэкі Зелянуха i Ардышэўка. На беразе паляўнічая база.

Багданаўскае возера – у басейне р. Крывінка (выцякае з возера) каля в. Багданава, за 5 км на паўночны захад ад г. Сянно. Плошча 1,19 км2. Найбольшая глыбіня 16,2 м. Даўжыня 3,37 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 8 км. Аб'ём вады 9,12 млн. м3. Плошча вадазбору 89,4 км2. Схілы катлавіны вышынёй 4–5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй – пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная – ілістая. Амаль чвэрць плошчы дна выслана расліннасцю. Упадаюць 2 ручаі. Злучана пратокай з возерам Сянно.

Бароўка – возера ў басейне р. Бярозка, за 10 км на паўночны ўсход ад г. Сянно, каля в. Гуліна. Плошча 0,13 км2. Плошча вадазбору 30,4 км2. Упадае ручай Слузінка.

Бярозаўскае возера – у басейне р. Крывінка, каля аг. Студзёнка, за 10 км на паўночны ўсход ад г. Сянно. Плошча 2,6 км2. Найбольшая глыбіня 15,8 м. Даўжыня 5,11 км. Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км. Аб'ём вады 15,1 млн. м3. Плошча вадазбору 25,8 км2. 4 астравы агульнай плошчай 3,8 га. Схілы катлавіны вышынёй 2–8 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на паўночным усходзе высокія, пад хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей – сапрапелістае. Выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі).

Бярозаўскае возера, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byБярозаўскае возера, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byБярозаўскае возера, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

Вялікае Святое – возера ў басейне р. Свячанка (выцякае з возера), за 2 км на паўночны ўсход ад аг. Ульянавічы, за 9 км на захад ад г. Сянно. Плошча 0,77 км2. Найбольшая глыбіня 1,1 м. Даўжыня 1,53 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб'ём вады 0,48 млн. м3. Плошча вадазбору 17,1 км2. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло поўнасцю.

Добрына – возера ў басейне р. Бярозка, за 10 км на паўночны ўсход ад г. Сянно, каля в. Цыганкі. Плошча 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 19,1 м. Даўжыня 1,49 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб'ём вады 3,52 млн. м3. Плошча вадазбору 2,1 км2. Схілы катлавіны вышынёй 2–4 м (на поўначы да 13 м), на паўночным усходзе разараныя, на поўдні пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя. Дно да глыбіні 12 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей – іламі. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3–5 м. У возера ўпадае 6 ручаёў, выцякае ручай у возера Бярозаўскае.

Карасёва – возера ў басейне р. Абалянка, каля в. Нярэйша, за 23 км на ўсход ад г. Сянно. Плошча 0,13 км2. Даўжыня 0,54 км. Найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,28 м3. Схілы катлавіны вышынёй 4–8 м, пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Нерайшанка.

Кічына, Кічынскае возера – у басейне р. Абалянка, каля в. Ючына, за 30 км на паўночны ўсход ад г. Сянно. Плошча 1,74 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,85 км. Найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 9,25 км. Аб'ём вады 4,15 млн. м3. Плошча вадазбору 16,1 км2. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м (на паўночным усходзе і ўсходзе да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагі вышынёй да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м, а на мысах да 2 м пясчанае. Сцёк па ручаю ў р. Абалянку. Зарастае да глыбіні 2,5 м.

Крыльцова – возера ў басейне p. Крывінкі, за 1 км на поўдзень ад г. Сянно. Плошча 0,21 км2. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 24,5 м. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб'ём вады 1,93 млн. м3. Плошча вадазбору 0,21 км2. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м, разараныя, на поўдні пад хмызняком. На поўначы выцякае ручай у возера Сянно.

Возера Крыльцова. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Крыльцова. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Крыльцова. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

Кулікоўскае возера – у басейне р. Крывінка, на паўднёвай ускраіне г. Сянно. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня 34,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,17 км. Аб'ём вады 1,08 млн. м3. Плошча вадазбору 9 км2. На поўначы выцякае ручай у возера Сянно.

Леванова – возера ў басейне р. Абалянка, за 1 км на паўночны захад ад в. Адамава, за 13 км на ўсход ад г. Сянно. Плошча 0,16 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 18 км. Схілы катлавіны вышынёй 3–4 м, параслі хмызняком, на ўсходзе – лесам, месцамі на поўдні і поўначы разараныя. Берагі пераважна нізкія, на поўдні і поўначы зліваюцца са схіламі.

Ліпна – возера ў басейне р. Чарнагосніца, каля аг. Ходцы, за 17 км на паўночны ўсход ад г. Сянно. Плошча 1,21 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 8,95 км. Аб'ём вады 3,78 млн. м3. Плошча вадазбору 45,9 км2. 4 астравы агульнай плошчай 2,9 га, у паўночнай частцы возера мелі. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны вышынёй 20–35 м (паўднёва-заходнія 10–20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыбінёй 4–6 м, параслі густым хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у канцавых частках возера вышыня іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5–30 м да глыбіні 1,5–2,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у возера Ходцы, на схілах адзначаны крыніцы.

Малое Святое возера – у басейне р. Свячанка, на ўсход ад в. Замошша, за 11 км на захад ад г. Сянно, сярод меліяраванага балота. Плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Плошча вадазбору 1,25 км2. Схілы невыразныя, берагі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Свяча.

Рыбакоўскае возера, Рыбакоўка – у басейне р. Свячанка, каля в. Рыбакоўшчына, за 19 км на захад ад г. Сянно. Плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Ручаямі злучана з р. Свяча.

Серакаротня – возера ў басейне р. Лучоса, на паўднёвым усходзе ад г. п. Багушэўск, за 34 км на ўсход ад г. Сянно. Плошча 1,75 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 5,24 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 12,33 км. Аб'ём вады 6,07 млн. м3. Плошча вадазбору 193,8 км2. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м (на захадзе да 20 м), на ўсходзе і паўночным усходзе вышынёй 4–5 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі на поўначы зліваюцца са схіламі, на ўсходзе ўчасткамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры Беларусі – наяда марская. Праз возера цячэ р. Серакаратнянка.

Сосна – возера ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 18 км на поўнач ад г. Сянно, за 2 км на паўночны захад ад аг. Ходцы. Плошча 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 2,73 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 4,83 км. Аб'ём вады 2,1 млн. м3. Плошча вадазбору 7,2 км. Схілы катлавіны на паўночным усходзе вышынёй да 20 м (на паўднёвым захадзе 2–5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі на паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, на паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўднёва-заходняга берага забалочаная пойма шырынёй 150–200 м, парослая хмызняком. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночна-ўсходняга берага. Дно да глыбіні 2–3 м пясчанае, астатняя частка дна выслана ілам. Зарастае да глыбіні 3 м, шырыня паласы расліннасці 15–75 м.

Стрэшна-1 – возера ў басейне р. Абалянка, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Варашылы, за 27 км на паўночны ўсход ад г. Сянно, сярод лесу. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,43 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Схілы катлавіны вышынёй 10–13 м, параслі лесам.

Стрэшна-2 – возера ў басейне р. Лучоса, каля в. Навасёлкі, сярод лесу, за 43 км на паўднёвы ўсход ад г. Сянно. Плошча 0,18 км2. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. На захадзе ёсць доўгі вузкі заліў.

Сянно, Сенненскае возера – у басейне р. Крывінка, на ўскраіне г. Сянно. Плошча 3,13 км2. Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня 6,03 км. Найбольшая шырыня 0,92 км. Аб'ём вады 26,83 млн. м3. Плошча вадазбору 67,9 км2. Даўжыня берагавой лініі 18,89 км. Катлавіна падзяляецца на глыбакаводны паўднёвы i мелкаводны паўночны плёсы. У паўночным плёсе востраў плошчай 0,018 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м, у верхняй частцы пераважна разараныя, на захадзе і поўначы пад лесам і хмызняком. Берагі вышынёй да 0,6 м, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2,5–3 м (месцамі да 7 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыбіні 1,7 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у тым ліку з Кулікоўскага возера. Пратокай злучана з Багданаўскім возерам.

Сенненскае возера. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСенненскае возера. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСенненскае возера. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

Ходцы, Любач – возера ў басейне р. Чарнагосніца, каля в. Ходцы, за 18 км на паўночны ўсход ад г. Сянно. Плошча 0,53 км2. Найбольшая глыбіня 7,2 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб'ём вады 1,32 млн. м3. Плошча вадазбору 55 км2. Усходнія схілы катлавіны вышынёй 15–18 м, пераважна пад ворывам, заходнія да 25 м, параслі хмызняком. Заходнія берагі зліваюцца са схіламі, усходнія часткова забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае ўздоўж берагоў. Упадае ручай з возера Ліпна, выцякае ў возера Тросна.

У раёне знаходзіцца значная колькасць малых азёр: Аксюціна, Алес, Арляны, Безыменнае, Безыменнае-1, Белае, Бугаеўскае, Бяздоннае, Вінкава, Вобранка, Гарэлькава-1, Гарэлькава-2, Глыбокае, Гуліна, Даганаўскае, Здзевінскае, Дарскае, Заазёрскае, Зелянец, Канстантова, Канстантоўскае, Карчэўшчына, Кеўдзіна, Круты Ручай, Кузьмічова, Любачы, Лясное, Маеўскае, Рабцаўскае, Семянец, Серакаратнянскае, Сукрэменскае, Троена, Хотлінскае, Цагельня, Чорнае, Чудня, Шэбіна, Яршова i сажалкі: Безыменная, Бурдзялі, Ледневіцкая, Машканы, Роднае Сяло, Серкуці, Шчытнікі.

 

Возера Добрына, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера  Ліпна, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Серакотня, Сенненскі раён.  Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с. : іл.

2. Башун, Е. На живописных берегах / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 20 июня. – С. 8.

3. Быньков, А. «Солнечный угол» у озера Липно / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 29 авг. – С. 13.

4. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; маст. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл. – (Беларуская энцыклапедыя).

5. Іўеў, Л. На возеры гаспадараць аўтамабілісты / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 6 лістап. – С. 2.

6. Кавалеўскі, С. Возера-«сподак» / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2013. – 30 сак. – С. 4.

7. Кавалеўскі, С. Возера-сподак / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 9 февр. – С. 5.

8. Марціновіч, С. Легенды Сенненскага возера / С. Марціновіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 ліп. – С. 4.

9. Мержвинский, Л. Макрофитная растительность озера Стрешно / Л. Мержвинский, В. Мартыненко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 3. – С. 77–81.

10. Мержвинский, Л. Прибрежная и высшая водная растительность озера Серокоротня / Л. Мержвинский, В. Мартыненко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2012. – № 2. – С. 44–50.

11. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

12. Рэкі і азёры // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 22–25.

13. Самое «глазастое» болото / подгот. И. Горбачёва // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 17 верас. – С. 5.

14. Созидатели и разрушители: борьба за красоту / подгот. Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 29 верас. – С. 5.