Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны фальклорны «Вечарынка». Сенненскі раён, г. Сянно

У 1995 г. пры арганізацыйна-метадычным цэнтры аддзела культуры Сенненскага райвыканкама быў створаны фальклорны калектыў «Вечарынка». Заснавальнік калектыву і яго кіраўнік – лаўрэат рэспубліканскага фестывалю гумару Вольга Сцяпанаўна Дарожкіна (1947–2003), з 2003 года – Тамара Грыгаран.

У 1997 годзе за высокае майстэрства і захаванне нацыянальнай спадчыны ансамблю прысвоена званне «народны». Вядзецца фальклорны архіў.

У рэпертуары калектыву:

– народныя святы і абрады: калядныя вячоркі «Мы калядачкі шанаваць будзем», народнае гулянне «А ў нас сёння Масленіца», восеньскі кірмаш «Прыйшоў Пакроў з усім дабром», вяселле «Саладзіцца тым шчасцем, што два сэрцы зліло»;

– каляндарна-абрадавыя песні: «Прыйшла каляда ў канец сяла», «Жыта маё зялёнае»;

– сямейна-абрадавыя песні: «Ды мяціце вуліцу», «А ў нашага свата»;

– танцавальны фальклор: «Чарэйка», «Кадрыля», «Кракавяк», «Субота»;

– пазаабрадавыя песні: «Ой, у полі дуб», « І стучыць, і гручыць», «Ой, вецер вее».

«Вечарынка» неаднаразова ўдзельнічала і з'яўлялася дыпламантам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і свят, а таксама тэлевізійных фестываляў.

Удзельнікі калектыву выступаюць з канцэртнымі праграмамі на святах сямейна-бытавога календара, на палявых стаянках падчас пасяўной і ўборачнай кампаній, жывёлагадоўчых комплексах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дарожкiна, В. «На сцэну выходзiлi 350 разоў...» / В. Дарожкіна // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 18 лiстап. – С. 4.

2. Іванова, Л. Вольга Дарожкіна: знаёмая і незнаёмая / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 7 сак. – С. 2.

3. Іванова, Л. З юбілеем, «Вечарынка»! / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 9 жн. – С. 2.

4. Іванова, Л. На сцэну выходзiлi 350 разоў... / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 14 лiстап. – С. 4.

5. Крыштопенка, А. І ў самыя дальнія вёскі / А. Крыштопенка // Віцебскі рабочы рабочы. – 2003. – 12 лют. – С. 2.

6. Народны ансамбль «Вечарынка» // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 577.

7. Кернажыцкая, Л. Вопыт і праблемы захавання аўтэнтычнага фальклору ў дзейнасці фальклорных калектываў Віцебшчыны / Л. Кернажыцкая // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск, 2007. – С. 177–194.