Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны фальклорны «Вясёлыя музыкі». Сенненскі раён, г. Сянно

У 1988 годзе па ініцыятыве Вольгі Дарожкінай і лаўрэата рэспубліканскага конкурсу гарманістаў Сяргея Пагарэльскага пры Сенненскім раённым Доме культуры быў створаны фальклорны ансамбль «Вясёлыя музыкі». У 1993 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне «народны».

У склад ансамбля ўваходзіць акампаніруючая група: баяны, кантрабас, дудка, барабан. Па стане на 2007 год калектыў – лаўрэат:

– міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;

– рэгіянальнага свята традыцыйных культур «Браслаўскія зарніцы»;

– рэспубліканскага свята-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» (2003).

Галоўнай мэтай ансамбля стала вывучэнне і распаўсюджванне рэгіянальных фальклорных здабыткаў. У яго рэпертуар былі ўключаны народныя сямейныя абрады і святы нацыянальнага календара «Сенненскае вяселле», «Заручаны», «Каляды», «Купалле», песенны фальклор Сенненшчыны.

Ансамбль складаецца з 15 удзельнікаў.

Калектыў займаецца развіццём і прапагандай лірычных, народных песень не толькі беларусаў, але і іншых народаў свету.

Народны ансамбль «Вясёлыя музыкі» прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці Сенненскага раёна, удзельнічае ў мерапрыемствах, якія прысвечаны Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, у святах народнага календара.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. «Вясёлыя музыкі» ў Даўгаўпілсе / М. Аляксеева // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 25 чэрв. – С. 3.

2. Бынькоў, А. З весялосцю ў душы / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2016. – 1 дек. – С. 23.

3. Кернажыцкая, Л. Вопыт і праблемы захавання аўтэнтычнага фальклору ў дзейнасці фальклорных калектываў Віцебшчыны / Л. Кернажыцкая // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск, 2007. – С. 177–194.

4. Краўцова, М. «Вясёлыя музыкі» – ў Вітунічах / М. Краўцова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 1 лют. – С. 3.

5. Крыштопенка, А. І ў самыя дальнія вёскі / А. Крыштопенка // Віцебскі рабочы. – 2003. – 12 лют. – С. 2.

6. Народны ансамбль «Вясёлыя музыкі» // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 577.

7. Степанская, Т. «А мы хлопцы из Сенно» / Т. Степанская // Народнае слова. – 2003. – 11 лют. – С. 4.