Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Глыбоцкі раён. Вялікая Айчынная вайна

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня 1941 г. Глыбоцкі раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле генеральнага плана «Ост» тэрыторыя раёна была ўключана ў склад рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у г. Рыга. Глыбокае стала цэнтрам Глыбоцкай акругі (гебіта), у якую ўвайшло 9 раёнаў. За час акупацыі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна спалена 20 вёсак, з іх 2 (Барыкаўшчына, Слабада) не адрадзіліся. Калі ў 1941 г. у Глыбокім было 1124 двары, то ў 1944 г. – 357. Больш як у 3 разы скарацілася і колькасць насельніцтва райцэнтра – было знішчана звыш 5800 чалавек. На прымусовыя работы ў Германію акупанты вывезлі 1037 чалавек.

У верасні 1941 г. каля былога Беразвецкага манастыра быў створаны лагер масавага знішчэння ваеннапалонных (шталаг 351). За час яго існавання да ліпеня 1944 г. фашысты загубілі тут больш за 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных.
На працягу 1942–1943 гг. на тэрыторыі Глыбоцкага раёна (каля воз. Вялікае, ва ўрочышчы Барок, у глыбоцкім гета) гітлераўцы расстралялі каля 10 тыс. яўрэяў. Акрамя іх, тут распраўляліся з жыхарамі горада іншых нацыянальнасцей, у тым ліку з падпольшчыкамі Глыбокага.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Глыбоцкія і Пліскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, барацьбу з акупантамі вялі партызанскія брыгады 1-я імя Суворава, імя ЦК КП(б)Б, «Кастрычнік», імя Леніна (камандзіры М. Т. Гарбаценкаў, Я. У. Фурсо), 4-я Беларуская, дыверсійная Беларуская імя Леніна, імя Варашылава, імя Данукалава, імя С. М. Кароткіна, 1-я Антыфашысцкая, імя Ракасоўскага, асобныя атрады імя Панамарэнкі, «Трэція»; выдаваліся падпольныя газеты «За свабоднае жыццё», «За свабоду».

У 1943 г. партызаны атрада імя Шчорса брыгады імя Ракасоўскага разграмілі варожы гарнізон у в. Залессе. У в. Ліпава і навакольных лясах дыслацыраваўся з мая 1943 г. да ліпеня 1944 г. штаб 1-й партызанскай брыгады імя Суворава. Партызаны гэтай брыгады рабілі дыверсіі на камунікацыях праціўніка, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на ўчастку Крулеўшчына – Варапаева. У красавіку – маі 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты правялі карную аперацыю «Веснавое свята» з мэтай акружэння і разгрому партызан Полацка-Лепельскай зоны. На 25-кіламетровым участку абароны ўздоўж воз. Шо і на беразе р. Шоша на тэрыторыі Глыбоцкага раёна вялі баі партызанскія брыгады 1-я імя Суворава і імя С. М. Кароткіна. Нягледзячы на перавышаючыя сілы ворага, партызаны некалькі тыдняў утрымлівалі абарону. 3–4 мая 1944 г. 1-я брыгада імя Суворава прарвала блакаду, разграміла варожы гарнізон на ст. Кульгаі і выйшла з акружэння.

За 5 км на поўнач ад в. Ліпава, у лясным урочышчы Зімнік, знаходзіўся ў 1943 г. аэрадром партызанскіх брыгад Віцебскага злучэння. 3 дапамогай авіяцыі партызаны падтрымлівалі сувязь з савецкім тылам, Беларускім штабам партызанскага руху, ЦК КП(б)Б і камандаваннем Чырвонай Арміі. На партызанскі аэрадром прыляталі самалёты з «Вялікай зямлі» з боепрыпасамі, зброяй, абмундзіраваннем, сродкамі сувязі, медыкаментамі, прадуктамі і інш. У савецкі тыл яны вывозілі цяжкапараненых і хворых, дастаўлялі разведданыя пра ворага.

3 восені 1941 г. да вызвалення ў раёне дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы, створаныя ў Глыбокім (кіраўнікі І. Лакотка, потым Ю. А. Сабалеўскі), на ст. Зябкі (В. Г. Пліецкая), у вёсках Вялікія Давыдкі (І. М. Сіўко), Падсвілле (І. І. Сударгін).

Глыбоцкі раён вызвалялі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай наступальнай аперацыі. Баявыя дзеянні вялі злучэнні 2-га гвардзейскага стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі, злучэнні 60-га і 92-га стралковых карпусоў і 39-я танкавая брыгада 43-й арміі, 1-ы танкавы корпус і 46-я асобная механізаваная брыгада. Горад Глыбокае вызвалены 3 ліпеня 1944 г. часцямі 145-й стралковай дывізіі і 39-й гвардзейскай танкавай брыгады 43-й арміі, 46-й механізаванай і 89-й танкавай брыгадамі і 34-м гвардзейскім мінамётным палком фронту ва ўзаемадзеянні з 2-м атрадам партызанскай брыгады «Кастрычнік»; г. п. Падсвілле – 2 ліпеня 1944 г., у гэты ж дзень войскамі 43-й арміі 1-га танкавага корпуса вызвалены і раённы цэнтр Пліса.

У кнізе «Памяць. Глыбоцкі раён» названы прозвішчы 191 савецкага воіна, якія загінулі ў 1941–1944 гг. і пахаваны на тэрыторыі раёна; прозвішчы 1848 воінаў-землякоў, што загінулі ці прапалі без вестак на франтах вайны; прозвішчы 2656 (а таксама 1923 прозвішчы лічбамі) партызан, падпольшчыкаў, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху, членаў іх сем'яў і мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору.
У гэтай кнізе названы таксама прозвішчы 86 воінаў-землякоў, якія прайшлі дарогамі вайны і вярнуліся дамоў.
Сотні жыхароў раёна ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Список погибших в [Глубокском] гетто дополняется / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 26 ліп. – С. 4.

2. Боровик, Н. Расскажи потомкам... / Н. Боровик // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 2 ліп. – С. 5–6.

3. Бруцкий, А. Только вместе можно победить войну / А. Бруцкий // Народнае слова. – 2000. – 5 кастр. – С. 2

4. Брюханова, Е. Невыдуманная история / К. Брюханова // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 14 лют. – С. 4.

5. Гісторыя // Глыбокае. Глыбоцкі раён / пад. рэд. М. М. Кандзерскага, М. П. Чарапкоўскага. – Мінск : Бонэм, 2004. – С. [6–9].

6. Глот, П. Чёрная суббота в Прозороках / П. Глот // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 4 снеж. – С. 3.

7. Глыбокае: повязь часоў: фоталетапіс горада Глыбокае пачынаецца з канца XIX стагоддзя, калі з'явіліся першыя паштоўкі з відарысамі местачковых краявідаў / уклад. У. І. Бацкалевіч ; аўт. тэксту А. В. Хайноўскі, А. М. Мядзелец, У. А. Мірончык. – Мінск :

ітаратура і Мастацтва, 2012. – С. 10–11.

8. Глыбоцкі раён // Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – С. 176–179.

9. Жыгуноў, А. Распісаўся на рэйхстагу / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 8 мая. – С. 2.

10. Зінкевіч, А. Трагічная старонка ў гісторыі нашага краю / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 26 жн. – С. 2.

11. Изгнание фашистов из Глубокого: [страницы истории] // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 3 ліп. – С. 2

12. Ішла вайна свяшчэнная // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 175–384.

13. Калі б камяні маглі гаварыць… // Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / аўт. тэксту У. І. Бацкалевіч ; фота К. Л. Дробава [і інш.]. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 16–18.

14. Корбут, В. В поисках утраченного / В. Корбут // Советская Белоруссия. – 2005. – 20 авг. – С. 27.

15. Лаўрыновіч, К. К. ...Лагодны гром за дальняю дубровай напомніць ім пра жах бамбардзіровак... / К. К. Лаўрыновіч ; запісала А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 7 мая. – С. 2.

16. Малей, І. У. Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне / І. У. Малей // Подвигу народа в Великой Отечественной войне – память и благодарность потомков : материалы научно-практической конференции, посвященной 60-летию Великой Победы / Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет ; [редкол.: А. Н. Косинец [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 43–46.

17. Новікаў, С. Тайны нямецкіх архіваў: каляндар разбурэнняў / С. Новікаў // Беларуская думка. – 2003. – № 5. – С. 145–146.

18. Окупация // Зарницы в глубинах озер / О. А. Тариков. – Минск : Полымя, 1993. – С. 85–120.

19. Пальцев, А. Трагедия Глубокского гетто / А. Пальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 20 жн. – С. 8.

20. Партызанскімі шляхамі / падрыхт. А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 4 верас. – С. 5.

21. Плавинский, С. Освобождение [д. Прозороки в 1944 году] / С. Плавинский // На страже. – 2008. – 4 июля. – С. 11, 14.

22. Скрабатун, У. Балюча і страшна вярнуцца ў мінулае / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2013. – 22 жн. – С. 5.

23. Хайновский, А. Страницы нашей истории: шталаг в Глубоком / А. Хайновский // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 1 ліп. – С. 3, 6.