Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Шаркаўшчынскі раён

 

map-Sharkawschynski-rajon

Шаркаўшчынскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Браслаўскім, Міёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі.

Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Вілейскай вобласці. У 1962 г. быў рэарганізаваны, у 1966 г. – адноўлены. Раённы цэнтр – гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, размешчаны за 210 км ад Віцебска і 195 км ад Мінска. Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач – 30 км.

Плошча раёна 1,19 тыс. км2. Тэрыторыя раёна размяшчаецца ў Полацкай нізіне ўздоўж цячэння р. Дзісна і яе прытокаў: Янка, Мнюта, Бярозаўка. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 150 м.

На канец 2015 года насельніцтва складала 15453 жыхары, у тым ліку ў Шаркаўшчыне – 6424. Паводле нацыянальнага складу пераважаюць беларусы, потым рускія, палякі, украінцы.

У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі. Буйнымі населенымі пунктамі з'яўляюцца Більдзюгі, Германавічы, Ёды, Гарадзец, Лужкі, Радзюкі.

Герб і сцяг г. п. Шаркаўшчына зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – 512 с. : іл.

2. Приглашаем в путешествие по Шарковщине : [путеводитель]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – 15 с.

3. Сосна, К. Гэта наша з табою біяграфія / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 4 сак. – С. 3–4.

4. Шарковщина – 510 лет (1503–2013) [Изоматериал] : [фотоальбом] / текст: отдел идеологической работы Шарковщинского райисполкома ; фото: В. Коваленок, М. Жаковка, Л. Стома. – [Б. м. : Б. и., 2013]. – 15 с.

5. Шарковщинский район // Регионы Республики Беларусь, 2016 : статистический сборник / редкол.: И. В. Медведева [и др.]. – Т. 2 : Основные социально-экономические показатели городов и районов. – Минск, 2016. – С. 185–188.

6. Шарковщинский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 568–569.

7. Шарковщинский район: край неповторимой красоты. – [Б. м. : Б. и.]. – 12 с.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Шаркаўшчынскага райвыканкама