Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Шаркаўшчынскі раён

 

У кастрычніку 2001 года ў Шаркаўшчынскім раёне быў адкрыты Цэнтр рамёстваў. Асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з'яўляецца зберажэнне і захаванне самабытнай мастацкай культуры, вывучэнне, адраджэнне і прапаганда рамёстваў і промыслаў у раёне, арганізацыя работы з дзецьмі, абслугоўванне насельніцтва праз выставы, стварэнне ўмоў для працы майстроў. У Цэнтры рамёстваў i яго філіяле аматары развіваюць 10 відаў традыцыйных рамёстваў. Але галоўны акцэнт тут робіцца на ткацтва і ганчарства. Працуюць гурткі па вышыўцы, вязанні карункаў, выцінанцы, аплікацыі з саломкі, саломапляценні, роспісу дываноў, вырабу беларускіх лялек. Маецца салон-магазін «Вытокі».

У аг. Германавічы з 1996 года дзейнічае філіял Цэнтра рамёстваў – Дом ганчара, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якога з'яўляюцца ганчарства, гліняная цацка, станковае і ручное ткацтва. Ім кіруе Сяргей Рымдзёнак. Ён аднавіў мясцовыя формы этнаграфічнага посуду. Майстар з'яўляецца сталым ўдзельнікам кірмашу народных рамёстваў «Горад майстроў» Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і іншых свят народнай культуры. У 2015 годзе Сяргей Рымдзёнак быў занесены на раённую Дошку Гонару. У 2016 годзе яму было прысвоена званне «Чалавек года Шаркаўшчыны», а пазней быў уручаны дыплом Віцебскага аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў».

Адной з яркіх прадстаўніц ткацкага майстэрства ў Шаркаўшчынскім раёне з'яўляецца Рымдзёнак Ганна Міхайлаўна з аг. Германавічы. Яна асвоіла шматнітовае, выбарнае і пераборнае ткацтва, вырабляе бясшоўныя шырокія посцілкі-паласавікі і мясцовыя закладныя дываны-кілімы, ведае тэхнікі пляцення паясоў. Удзельнічае ў міжнародных i раённых выставах. Ганна Міхайлаўна вядзе гурток па вырабу дываноў, посцілак і паясоў. З'яўляецца членам Беларускага саюза майстроў, а таксама ўдзельніцай шматлікіх выстаў, фестываляў, майстар-класаў на шматлікіх святах і фестывалях народнай творчасці. Яе творы знаходзяцца ў фондах Германавіцкага філіяла і раённага Дома рамёстваў.

Людміла Мікалаеўна Маяк з г. п. Шаркаўшчына – вядомы майстар па дэкаратыўным роспісу дываноў не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Яна пераняла тэхніку выканання маляванага дывана ад вядомай майстрыхі Ганны Мікалаеўны Курыловіч, якая ўсё сваё жыццё займалася «маляванкай». 5-ы год была кipaўнiком гуртка малявання дываноў (тaкix, якія ствараў у свой час Я. Драздовіч) пры Цэнтры рамёстваў. Прымала ўдзел у выстаўках і святах народнай культуры «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), «Горад майстроў» у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», «Дажынкі».

Славіцца сваімі вышыўкамі на Шаркаўшчыне Груніна Ірына Сяргееўна. Вышываныя ручнікі-набожнікі, святочныя сарочкі з паліхромнымі раслінна-геаметрычнымі ўзорамі перадаюць адчуванне пераемнасці майстэрскага таленту. Актыўна ўдзельнічае ў выстаўках народнай творчасці на святах, фестывалях і семінарах з творчымі вырабамі традыцыйнага характару, якія вылучаюцца асаблівай далікатнасцю і акуратнасцю выканання.

Пляценнем мэблі з лазы ў Шаркаўшчынскім раёне займаецца Шаркель Багдан Аляксандравіч з в. Верацеі. Працуе з лазой, рабінай, спалучае лазу з пластыкавым жгутом. Перавагу аддае традыцыйным формам. Прымае ўдзел у выставах Цэнтра рамёстваў і на раённых святах.

Самабытныя і рукадзельныя творы народных майстроў і мастакоў Шаркаўшчынскага раёна дэманструюць прыгажосць роднага краю, талент і багатую фантазію беларускага народа.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандаронак, І. Узоры лёсу бабкі Антаніны / І. Бандаронак // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2007. – 24 студз. – С. 2.

2. Барыла, А. Дзякуй за спадчыну, Герасiмаўна / А. Барыла // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2000. – 25 кастр. – С. 2, 4.

3. Барыла, А. Жыве ў Будах майстар / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 21 верас. – С. 2.

4. Барыла, А. «Справе продкаў – новае жыццё» / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2003. – 9 студз. – С. 2.

5. Берникович, Д. Полюбуйтесь на «Диво дивное» / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 11 окт. – С. 23.

6. Берникович, Д. Старинное ремесло возрождается / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 4 янв. – С. 11.

7. Дубоўская, В. К. Справе продкаў – новае жыццё / В. К. Дубоўская // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 453–457.

8. Кляшчук, А. Лыжкар з Грыгараўшчыны: «Смачна есці!» / А. Кляшчук // Звязда. – 2010. – 24 сак. – С. 1.

9. Лабачэўская, Л. Кветкi на кроснах жыцця / Л. Лабачэўская // Клiч Радзiмы ( Шаркаўшчына). – 2000. – 16 снеж. – С. 2.

10. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 440 с.

11. Хайноўская, А. А ў нас – госці! / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 23 сак. – С. 5.

12. Чарняўская, В. «Золата роднай зямлі» Алы Нікіфараўны Леднік / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 25 мая – С. 3.

13. Шик, В. Забытое ремесло / В. Шик // Витебский курьер. – 2003. – 7 марта. – С. 2.

14. Шик, В. Чудеса белых кружев / В. Шик // Витебский курьер. – 2001. – 30 янв. – С. 2.

15. Шпакоўская, Г. Цэментнае захапленне / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 18 окт. – С. 7.

16. Яцкевіч, Т. «Блукала ў кроснах з дзяцінства...» / Т. Яцкевіч // Белорусская нива. – 2003. – 12 июля. – С. 5.