Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Талачынскі раён. Пасляваенны перыяд

З руін і папялішчаў адраджаўся Талачын, пасёлкі і вёскі раёна. Больш за 10 гадоў спатрэбілася гораду, каб залячыць раны вайны. Людзі працавалі самааддана, стойка пераадольваючы пасляваенныя цяжкасці. Раённая газета «Чырвоны хлебароб» 25ліпеня 1944 г. паведамляла:

«Ажыў пасля вызвалення ад фашыстаў Талачын... Зараз у горадзе аднаўляецца электрастанцыя, якая хутка дасць святло на прадпрыемствы і ў дамы гараджан. Працуе кузня, швейная арцель, маслазавод, бальніца, хлебапякарня, амбулаторыя, адкрыты магазін, дзе працоўныя горада атрымліваюць некаторыя тавары, 2 сталовыя, гарадская лазня, сукнавальня. Арганізоўваецца арцель «Інвалід вайны». У раёне пачалі працаваць 5 медыцынскіх устаноў, медыцынскія пункты.

Па выніках работы ў ільнаводстве за 1955–1956 гг. раён быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, адзначаны Дыпломам II ступені і медалём, прэміраваны грузавой аўтамашынай. Пастаяннымі ўдзельнікамі выставы сталі калгасы «XVIII партз’езд», імя Дзімітрава, «Перамога», імя Энгельса і многія калгаснікі. Далёка за межамі раёна сталі вядомы прозвішчы даярак В. С. Галубцовай з саўгаса «Рэканструктар», М. С. Матросавай з калгаса імя Энгельса, К. К. Кудзян з калгаса «XX з’езд КПСС», звеннявых па вырошчванні льну В. П. Кароткай і М. I. Савік з калгаса «XVIII партз’езд», В. М. Зайцавай і Н.С. Лісоўскай з калгаса «Перамога» і інш.

Раслі даходы калгасаў, паляпшаліся быт і культура хлебаробаў. У раёне працавалі 2 Дамы культуры, 12 дзяржаўных сельскіх клубаў і столькі ж хат–чытальняў, 17 гарадскіх і сельскіх бібліятэк, 40 калгасных і брыгадных клубаў. Кніжны фонд устаноў культуры налічваў каля 130 тыс. экз. кніг. Для параўнання, у 1899 г. насельніцтва 5 валасцей Талачыншчыны па падпісцы атрымлівала 204 экз. газет і часопісаў (галоўным чынам памешчыкі, духавенства, чыноўнікі) і ні аднаго з іх на роднай мове. У 1957 г. сярэдняя падпіска па раёне склала 20 800 экз., больш за палавіну з іх – на беларускай мове.

Дзякуючы самаадданай працы людзей і дапамозе дзяржавы да 1959 г. даваенны ўзровень па асноўных паказчыках развіцця эканомікі горада і раёна быў значна перавышаны. Былі пабудаваны масласырзавод у Талачыне, ільнозавод у Коханаве, торфабрыкетны завод «Усвіж-Бук».

3 1959 г. да 1965 г. валавыя зборы збожжа выраслі ў 2 разы; пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 79,9%, свіней – на 41%, вытворчасць мяса вырасла ў 2 разы, малака – на 92%, яек – у 6,2 разы. Падвоіліся даходы калгасаў, аплата працы калгаснікаў павялічылася ўдвая, а рабочых саўгасаў – у 1,5 раза. Асноўныя вытворчыя фонды прадпрыемстваў выраслі ў 2,3 раза, аб’ём вытворчасці – на 73,6%.

У 1976–1980 гг. працоўныя Талачыншчыны зрабілі новы крок наперад у развіцці эканомікі і культуры вытворчасці. Аб’ём прамысловай прадукцыі вырас на 8,5 %. Звыш плана за гэты час зроблена прамысловай прадукцыі на 2 млн. 159 тыс. рублёў. Добрых вытворчых паказчыкаў дасягнулі калектывы Талачынскага масласырзавода, ільнозавода,дрэваапрацоўчага цэха лясгаса, Талачынскага філіяла Віцебскага тэкстыльнага вытворчага аб’яднання, МПМК № 37 і інш.

Паводле генеральных планаў, распрацаваных у 1968 г. і 1977 г., у Талачыне выраслі новыя жылыя дамы, вытворчыя карпусы, створаны мікрараён. Цэнтр забудаваны 2–4-павярховымі дамамі. 3 невялікага мястэчка, якім быў дарэвалюцыйны Талачын, ён ператварыўся ў сучасны горад, звязаны чыгуначнымі і аўтамабільнымі маршрутамі з Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Мінскам. Шырокая сетка дарог і блізкасць да буйных прамысловых і культурных цэнтраўстаноўча ўплывалана эканамічнае, індустрыяльнае і культурнае развіццё горада і раёна. У горадзе ёсць крухмальны завод, тэкстыльная фабрыка, элеватар і іншыя прадпрыемствы. Прамысловыя прадпрыемствы горада выпускаюць розныя віды вырабаў, многія з якіх вядомы ў рэспубліцы і за яе межамі. Працуюць 3 сярэднія, 1 пачатковая школы, Дом культуры, 4 бібліятэкі. У горадзе выдаецца раённая газета «Наша Талачыншчына». На 2003 год у Талачыне было 10,4 тыс. жыхароў.

Талачыну ў 2015 г. выпаў гонар стаць сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2015».

На 2015 г. дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай, паліўнай прамысловасці. У раёне функцыянуюць прафесійны ліцэй сельска-гаспадарчай вытворчасці (г. п. Коханава), гімназія, 9 сярэдніх і 2 базавыя школы, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад–школа (у т. л. 3 на аснове базавай, 2 – пачатковай школы), 2 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 14 дзіцячых дашкольных устаноў, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і народнай творчасці, Цэнтр рамёстваў, гарадскі, пасялковы і 8 сельскіх Дамоў культуры, Дом фальклору, 4 сельскія клубы, аўтаклуб, цэнтральная раённая, дзіцячая, 12 сельскіх бібліятэк, 2 бібліятэкі–клубы, гісторыка-краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтральная раённая і раённая (г. п. Коханава) бальніцы, 3 паліклінікі, 5 урачэбных амбулаторый, 16 ФАПаў, 4 аптэкі. Выдаецца раённая газета «Наша Талачыншчына». У раёне 13 рэлігійных абшчын, у т. л. 7 праваслаўныя, 1 каталіцкая, 1 адвентыстаў сёмага дня, 2 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціян–баптыстаў.

 

Горад Талачын. Сучасны від. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГорад Талачын. Сучасны від. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГорад Талачын. Сучасны від. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. 1945–1980–я // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1988. – С. 576–651.

2. Арлоўскі, А. Не хлебам адзіным / А. Арлоўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 18 лют. – С. 4.

3. «Дажынкі 2015 – Талачын» // Толочинский район : [фотоальбом]. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2015. – С. 14.

4. День сегодняшний // Моя Толочинщина : страницы истории / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 155–167.

5. Мяснікоў, А. Талачынскія эцюды / А. Мяснікаў // Звязда. – 1995. – 20 крас. – С. 2.

6. На пути подъёма // Толочин : историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. – Минск : Беларусь, 1982. – С. 28–49.

7. Талачынскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 396–397.

8. Толочин сегодня // Синеокая Толочинщина : история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 24–27.

9. Толочинский район : справочно-информационные материалы / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2010. – 21 с.

10. Трудовые будни // Толочинский район : [фотоальбом]. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2015. – С. 11.

11. Хмялюк, М. Успомнім іх пайменна / М. Хмялюк // Наша Талачыншчына. – 2004. – 10 крас. – С. 2.

12. Шнэйдар, А. Навагодняя ёлка 1944 года / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2006. – 30 снеж. – С. 2.

13. Шутава, В. Сацыяльныя стандарты – не для паказухі / В. Шутава // Звязда. – 2005. – 25 мая. – С. 5.