Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Ушацкі раён

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з дзецьмі і дарослым насельніцтвам ва Ушацкім раёне маюцца 12 спартыўных залаў і прыстасаваных памяшканняў, стралковы цір, стадыён і спартыўная зала Дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Ушацкая ДЮСШ», 42 плоскасныя пляцоўкі, міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём, для індывідуальных заняткаў маюцца 5 трэнажорных залаў. У зімовы перыяд у г. п. Ушачы функцыянуе гарадскі каток «Лядовая казка», дзе арганізаваны пракат канькоў і лыжаў. У сельскай мясцовасці дзейнічаюць каткі на натуральных вадаёмах.

Для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву функцыянуе Дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Ушацкая ДЮСШ» з фізкультурна-аздараўленчым комплексам «Юнацтва-Ушачы», у якім маюцца ўніверсальны спартыўны зал для заняткаў гульнявымі відамі спорту з трыбунамі на 228 месцаў, 25-метровы басейн на 4 дарожкі, залы для заняткаў барацьбой, трэнажорная зала. Ва Ушацкай ДЮСШ адкрыты аддзяленні для заняткаў наступнымі відамі спорту: дзюдо, самба, футбол, кулявая стральба, лёгкая атлетыка.

Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам у раёне арганізуе фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай» аддзела адукацыі, спорту і турызму, мэтай якога з’яўляецца прыцягненне жыхароў гарадскога пасёлка да рэгулярных заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам, арганізацыя актыўнага адпачынку, умацаванне здароўя, павышэнне працаздольнасці. Пры ФСК «Ураджай» па месцы жыхарства функцыянуюць групы па футболе і валейболе ў г. п. Ушачы, аграгарадках Арэхаўна і Ільюшына.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Месца, куды хочацца вярнуцца / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 12 жн. – С. 5.

2. Кавалеўская, К. Спартыўны гонар Ушаччыны / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 22 мая. – С. 1, 3.

3. Казлова, Г. Сябруем са спортам / Г. Казлова // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 4 мая. – С. 5.

4. Лук’яненка, В. Паказалі ўдалую гульню / В. Лук’яненка // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 13 крас. – С. 4.

5. Раманоўскі, Д. Майстры медальных россыпаў / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 28 мая. – С. 5.

6. Раманоўскі, Д. Паварот Грышчанкова і лазня імя Галабародзькі / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 21 студз. – С. 8.

7. Раманоўскі, Д. Паклікала лыжня / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 4 лют. – С. 1, 5.

8. Раманоўскі, Д. Юбілейны, відовішчны, хатні / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 28 кастр. – С. 1, 4.

9. Северына, В. «Ушачы ўжо называюць Ібіцай» : водгук арганізатараў аб спаборніцтвах па вэйкбордзінгу на Вечаллі / В. Северына // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 22 ліп. – С. 8.

10. Северына, В. На крутых віражах : трэці этап Кубка Рэспублікі Беларусь па ралі–спрынце адбыўся ва Ушацкім раёне / В. Северына // Витебские вести. – 2017. – 29 авг. – С. 8.

11. Телятко, Е. Навстречу волне и приключениям / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 1 авг. – С. 8.