Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саломінка, парк. Бешанковіцкі раён

Парк «Саломінка» заклаў у 1906 годзе ў вёсцы Дабрыгоры ваенны ўрач П. М. Красавіцкі, які ў час сваёй службы на Далёкім Усходзе быў здзіўлены разнастайнасцю расліннага свету і паспрабаваў стварыць падобны куток на роднай зямлі. І гэта яму ўдалося ў поўнай меры. Нават рэшткі парку сведчаць пра яго веліч.

Структура парку вызначалася становішчам трох алей, якія разыходзіліся пад рознымі вугламі ад параднага ўваходу. Асноўная па аб'ёме частка парку ўздоўж ліпавай алеі, па якой пад'язджалі да сядзібы, была адведзена пад сад, які меў чатырохвугольную форму. Ён адрозніваўся разнастайнасцю гатункаў і даваў пачатковы матэрыял для пашырэння культуры пладовых раслін. Алеі ўздоўж сада ўтваралі прагулачны маршрут. Ён быў своеасаблівым, бо тут былі высаджаны розныя экзоты – бук лясны, карагана дрэвавідная, таполя Пятроўскага, лістоўніца еўрапейская, ліпа буйналістая і іншыя. У выглядзе невялікіх груп экзоты вырошчваліся і ўздоўж маршруту, сярод пладовых дрэў. У выніку ён стаў не проста маляўнічай алеяй, а меў пазнавальнае значэнне: уводзіў падарожніка ў свет экзатычных раслін.

Яшчэ адна алея вяла ад дома да поймы ракі Крывінка. Яна складалася з сасны кедравай сібірскай, завезенай у 1906–1909 гг. з Варшаўскіх гадавальнікаў. Невялікую заходнюю частку сядзібы ўздоўж алеі з лістоўніцы займалі пейзажныя пасадкі на плошчы каля аднаго гектара. У склад іх уваходзілі піхта сібірская, субальпійская, белая і бальзамічная, сасна горная, жорсткая і чорная, ясень арагонскі, лістоўніца Кемпфера і іншыя.

Сёння гэты куточак вельмі занядбаны. Яшчэ зусім нядаўна тут адсутнічала ахоўная шыльда.

Дабрыгорскі парк «Саломінка», в. Дабрыгоры, Бешанковіцкі раён. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Гук, С. «Соломинка» похорошеет / С. Гук // Народнае слова. – 2004. – 13 ліп. – С. 5.

2. Дабрыгорскі парк, сад Саломінка // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэдкал.: К. Мазоўка [і інш.]. – Мінск : БелСЭ iмя П. Броўкi, 1985.– С. 50.

3. Добригорский парк «Соломинка», памятник садово-паркового искусства // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 366–367.

4. Добрыгоры // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – С. 87–88.

5. Крачкоўскі, А. Сум старога парку / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2005. – 28 чэрв. – С. 3.

6. Новік, А. Парк хутара «Саломінка» / А. Новік // Зара (Бешанковічы). – 1997. – 22 ліп.– С. 2.

7. Подлипский, А. И назвали сад «Соломинкой» / А. Подлипский // Народнае слова. – 2000. – 20 мая. – С. 5.