Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўскія азёры, Нацыянальны парк. Браслаўскі раён

 

Браслаўская група азёр стала ядром Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», які быў створаны ў жніўні 1995 года. У састаў парку ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча Нацыянальнага парку складае 71,5 тыс. га, або 32,1 % ад усёй тэрыторыі Браслаўскага раёна. Цэнтр Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» – г. Браслаў, дзе размешчана кіраўніцтва Нацпарку і яго навуковая база.

Мэта стварэння Нацыянальнага парку – абарона ўнікальных прыродных багаццяў Браслаўшчыны ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, зберажэнне іх для будучых пакаленняў.

З поўначы на поўдзень парк цягнецца на 56 км, яго шырыня – ад 7 да 29 км. Каля 17 % тэрыторыі займаюць азёры, лясы займаюць 46 % тэрыторыі парку. Багаты і шматлікі жывёльны свет Нацыянальнага парку: на тэрыторыі парку зарэгістравана пражыванне 312 відаў пазваночных жывёл, у тым ліку 216 відаў птушак, 45 відаў млекакормячых, 34 віды рыб, 12 відаў земнаводных, 5 відаў паўзуноў.

На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» расце больш за 1900 відаў раслін. З іх судзінкавых – 1236 відаў, уключаючы 165 відаў імхоў; 180 відаў лішайнікаў і 395 відаў грыбоў.

У межах Нацыянальнага парку знаходзяцца 74 возеры агульнай плошсай 12590 га, што складае прыкладна 17 % усёй яго тэрыторыі.

Сярод азёр нацыянальнага парку вылучаюць некалькі груп: на поўначы – групу Абаб'е, у цэнтральнай частцы – Браслаўскую, на поўдні – Богінскую.

Група Абаб'е ўключае невялікія лясныя, але прыгожыя азёры. Сюды ўваходзяць азёры: Абаб'е, Вялікая і Малая Ельня, Берцэ, Дуброк, Войты і інш.

У Богінскуюя групу ўваходзяць азёры: Богінскае, Доўгае, Высокае, Альбенаўскае, Загорнае і інш. Асноўнае месца ў дадзенай групе займае возера Богінскае плошчай 13 км2. Возера набыло сабе вядомасць сярод турыстаў і мясцовага насельніцтва сваімі маляўнічымі берагамі, мудрагелістай формай катлавіны, утульнымі выспамі, чыстай вадой.

Браслаўская група азёр – адна з найбуйнейшых азёрных груп не толькі ў рэгіёне, але і ў Беларусі. Сюды ўваходзіць больш за 30 азёр. Усе азёры групы маюць гідралагічную сувязь з ракой Друйкай. У гэтую групу ўваходзяць самыя буйныя азёры Браслаўшчыны: возера Дрывяты, Неспіш, Недрава, Поцех, Войса, Струста, Снуды, Воласа Паўночны і Воласа Паўднёвы.

Азёры Нацыянальнага парка з'яўляюцца прывабнымі для купання і падводнага плавання, веславання на байдарках і катання на лодках, паруснага спорту і аматарскага рыбалоўства. Гэта – візітоўка Браслаўшчыны.

У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледніковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэў. Ёсць шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаванні, культавыя пабудовы.

Слабодкаўская азовая града сфармавалася адначасова з усёй мясцовасцю Браслаўскіх азёр. Гэта адбылося больш шаснаццаці тысяч гадоў таму, падчас раставання апошняга на тэрыторыі Беларусі Паазерскага ледніка. Унікальны помнік ледніковай эпохі здалёк нагадвае спіну жывёліны гіганцкіх памераў. Тут можна пабачыць ўсё багацце расліннага свету Браслаўшчыны.

У свой час на тэрыторыі Слабодкаўскай грады вяліся археалагічныя раскопкі, у выніку якіх было выяўлена гарадзішча ХІІ–ХІІІ стст. Былі знойдзены рэшткі посуду, касцяныя заколкі.

Гара Маяк – унікальны прыродны аб'ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і надзвычайнай сваёй прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі, з шматлікімі астравамі і водмелямі.

Парк Бяльмонты – гэта другі па велічыні парк Беларусі, плошчай 62 га, закладзены ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Гаспадары сядзібы ў розныя часы клапаціліся пра яго стан, пастаянна ўносілі змены, абрамлялі алеі рэдкімі дрэвамі і клумбамі з раслінамі, будавалі альтанкі, стварылі штучную сістэму каналаў і вадаёмаў. Аднак з цягам часу былая веліч страцілася. Праўда, абрысы алей, тэрас лёгка ўгадваюцца і сёння, захаваліся і вадаёмы.

У Нацыянальным парку вядзецца навуковая дзейнасць, вялікая работа па ахове прыроды. Падрабязнасці пра Нацыянальны парк і пра паслугі, якія ён аказвае, можна знайсці на афіцыйным сайце Нацыянальнага парку.

 

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.byУ Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», Браслаўскі раён. Фатаграфія з сайта https://braslavpark.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Архипенко, Н. Старинный парк «Бельмонты» – особоохраняемый участок Национального парка «Браславские озёра» / Н. Архипенко // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853–1926) 7–8 мая 2003 года / рэд. К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2003. – С. 7–8.

2. Браслав - центр Национального парка «Браславские озера» // Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006. – С. 14–17.

3. Ворсла, М. ...І не трэба адпраўляцца ў далёкае замежжа зарад бадзёрасці можна атрымаць у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 20 ліп. – С. 6.

4. Гришкевич, А. Заповедный мотив белорусской земли. Браславщина: озерные кружева ледника // Экономика Беларуси. – 2006. – № 1. – С. 125.

5. Гук, С. «Браславские озера» – научный полигон : [Современное состояние парка] // Нар. слова. – 2000. – 12 снеж. – С. 5

6. Дорофеев, А. М. Редкие и охраняемые виды растений национального парка «Браславские озера» / А. М. Дорофеев, И. И. Щимко  // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. – 2001. – № 3. – С. 130–136

7. Іванова, Т. Першы юбілей : [Справаздача аб вытворчых справах калектыва Нац. парку «Браслаўскія азёры»] // Браслаўская звязда. – 2004. – 4 жн. – С. 1, 3.

8. Касьяненка, І. Нацыянальны парк у структуры гаспадаркі раёна // Браслаўская звязда. – 2007. – 18 жн. – С. 2.

9. Костенко, Д. Край голубых озёр / Д. Костенко // На страже. – 2006. – 26 мая.

10. Косьяненко, И. И. Иван Косьяненко : «Вернуть Национальному парку «Браславские озера» его доброе имя» : [беседа с ген. директором И. И. Косьяненко // Народнае слова. – 2005. – 15 кастр. – С. 4.

11. Косьяненко, И. И. Не запрещено, а заповедано // Родная прырода. – 2007. – № 9. – С. 6–7.

12. Мацук, В. Зялёнае багацце нашага краю : [Вынікі работы калектыва Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»] // Браслаўская звязда. – 2003. – 20 верас. – С. 1, 2.

13. Мацук, В. У прыродзе ўсё мае цану : [Інтэрв'ю з гал. ляснічым парка «Браслаўскія азёры»] // Брасл. звязда. – 2001. – 20 чэрв. – С.3-4.

14. Национальный парк «Браславские озёра» // Витебская область : справочно-представительский альбом / Витебский областной исполнительный комитет. – Витебск, 2005. – С. 31–33.

15. Национальный парк «Браславские озера» : [Характеристика] // Рэспублiка. – 1997. – 22 лiп. – С.4.

16. Национальный парк «Браславские озера». Красная книга Беларуси [Изоматериал] : комплект из 14 открыток / сост. и текст И. Бышнев; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (14 отд. л.). – ( Красная книга Беларуси).

17. Национальный парк «Браславские озера» [Карты] : турист. карта / ред. И. Н. Шлык. – Мн. : Белкартография, 2007. – 2 к. (1 л.). – ( Республика Беларусь. Витебская область)

18. Немизанская, Г. Браславские озера : [О нац. парке «Браславские озера»] // Вiцеб.рабочы. – 1998. – 22 лiп. – С. 5.

19. Новае ў палажэнні аб нацпарку [«Браслаўскія азёры»] // Браслаўская звязда. – 2012. — 23 мая. – С. 2.

20. Пальчевский, А. Парк переходного периода / А. Пальчевский // Белорусская лесная газета. – 2001. – 26 ліп.

21. Пашкевіч, Т. З Нацпарку – на экспарт / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. — 2 авг. – С. 3.

22. Пашкевіч, Т. Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры": захаваць унікальную прыроду краю / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 30 июля. – С. 22.

23. Рагін, Л. Маністы азёраў, лясоў таямніцы : нацпарк «Браслаўскія азёры» / Я. Рагін // Роднае слова. – 2005. – № 4. – С. 106–107.

24. Редковская, О. «Браслав» завоевывает славу : [О проблемах развития охототуризма в нацпарке «Брасловские озера»] // Бел. лесная газ. – 2004. – 25 лістап. – С. 5.

25. Рэдкоўская, А. Паляўнічы турызм на Браслаўшчыне : [Эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Браслаў» Нац. парка «Браслаўскія азеры»] // Браслаўская звязда. – 2004. – 29 снеж. – С. 3.

26. Сюльжина, А. У озера... / А. Сюльжина // Советская Белоруссия. – 2003. – 2 авг.

27. Шидловский, К. Браславские озёра : путеводитель по зоне отдыха Браслав / К. Шидловский. – Мн., 1989. – 62 с.

28. Шумов, С. Национальный парк «Браславские озера» // Удивительная Беларусь / С. Шумов, А. Андреев. – М., 2008. – С. 458-459.

29. Янович, Н. Браславские озёра : как сохранить чистоту / Н. Янович // Народная газета. – 2005. – 5 авг.

30. Яцкевич, Т. Браславская «жемчужина» засверкает краше : [О благоустройстве Национального парка «Браславские озера»] // Бел. нива. – 2003. – 7 июня. – С.4.

31. Яцкевич, Т. Браславская жемчужина // Белорусская нива. – 2009. – 13 июня. – С. 14.