Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крывое, заказнік гідралагічны. Ушацкі раён

Крывое – гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ва Ушацкім раёне. Заснаваны ў 1979 г. як азёрны (плошча 1100 га), з 2007 г. гідралагічны (плошча 1064 га) у мэтах захавання ў натуральным стане возера Крывое, раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца на сутыку Ушацкага, Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. У заказніку дамінуюць узгорыста-марэнна-азёрныя ландшафты.

Гідралагічная сетка ўключае возера Крывое, прытокі з азёр Жэнна, Усая, Сосенка, Палазер’е, навакольныя балоты і малыя азёры.

Ландшафты заказніка вызначаюцца асаблівай маляўнічасцю. Саснова-яловыя і бярозава-асінавыя лясы, што растуць па схілах, месцамі падыходзяць да самай вады. Возера Крывое незвычайна чыстае і празрыстае. На тэрыторыі заказніка растуць больш за 40 відаў дрэў і хмызнякоў і 490 відаў травяністых раслін. Сярод іх: хвоя, елка, дуб, ясень, бяроза, асіна, вольха чорная і шэрая, вярба дрэвападобная. З ліку рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, сустракаюцца: палушнік азёрны, вастралодачнік валасісты, тайнік яйцападобны, шпажнік чарапіцавы і інш. Жывуць рэдкія і знікаючыя віды жывёл: вялікі бугай, каршачок, звычайны зімародак і інш. Заказнік – аб’ект экалагічнага турызму.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Кривое // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 192–197.

2. Кривое, гидрологический заказник // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 268.

3. Кривое, гидрологический заказник // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 153.

4. Лобанок, П. И. Кривое, гидрологический заказник / П. И. Лобанок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 5–6.

5. Лобанок, П. И. Кривое, гидрологический заказник / П. И. Лобанок // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 296.

6. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : информационный сборник / сост.: Г. Горланов [и др.]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.

7. Федотов, В. Озёрный заказник «Кривое» / В. Федотов // Родная прырода. – 2005. – № 1. – С. 14.