Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Споры, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння . Пастаўскі раён

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 года аб’яўлены рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Споры». Ён размяшчаецца на плошчы 1170,59 га і часткова ўключае тэрыторыю існуючага геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Спорыцкая ледніковая лагчына».

Заказнік створаны для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, а таксама месцаў іх росту і знаходжання.

У ходзе навуковых даследаванняў на яго тэрыторыі выяўлена:

16 тыпаў біятопаў на плошчы 485,6 га (41,2 % тэрыторыі заказніка), якія маюць найбольш высокую экалагічную каштоўнасць і служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

1 від дзікарослай расліны, уключанай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (баранец звычайны);

6 відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, скапа, шызая чайка, драч, беласпінны дзяцел, вялікі бугай).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пивень, Е. Эти территории особо охраняемые / Е. Пивень // Пастаўскі край. – 2017. – 7 чэрв. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ:

1. В Витебской области появился республиканский гидрологический заказник «Споры» [Электронный ресурс] // WildIife.by. – Режим доступа: https://wildlife.by/ecology/news/V+Vitebskoy+oblasti+poyavilsya+respublikanskiy+gidrologicheskiy+zakaznik+%C2%ABSpori%C2%BB/ . – Дата доступа: 29.03.18.

2. В Поставском районе создали новый гидрозаказник [Электронный ресурс] // Новости TUT.BY. – Режим доступа: https://news.tut.by/society/470424.html. – Дата доступа: 29.03.18.

3. На Витебщине появился новый республиканский гидрологический заказник «Споры» [Электронный ресурс] // БАГНА. – Режим доступа: http://bahna.land/2015/10/14/zakaznik-spory/. – Дата доступа: 29.03.18.

4. На Витебщине появился новый республиканский гидрологический заказник «Споры» [Электронный ресурс] // Зялёны партал. – Режим доступа: http://greenbelarus.info/articles/09-10-2015/na-vitebshchine-poyavilsya-novyy-respublikanskiy-gidrologicheskiy-zakaznik-spory. – Дата доступа: 26.03.18.

5. «Споры» – рэспубліканскі заказнік [Электронный ресурс] // Поставский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/raion_news/view/spory-respublikanski-zakaznik-13979/. – Дата доступа: 29.03.18.