Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спорыцкая ледавіковая лагчына . Пастаўскі раён

Ландшафтны геамарфалагічны заказнік прыроды. Знаходзіцца на адлегласці 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад Паставаў паміж вёскамі Шыркі, Падаляны, Салаўі, Сіманькі, Вялікія Споры, Фалявічы, Яцавічы. Мае плошчу 14, 5 км2.

На тэрыторыі заказніка знаходзіцца ўнікальная лагчына, якая ўтварылася XX–XVIIтыс. гадоў таму ў выніку разворвання ледавіком горных парод, па якіх ён рухаўся. У выніку гэтага ўтварылася тыповая ледавіковая лагчына шырынёй 1–1,7 км і даўжынёй больш 7 км. У параўнанні з навакольнымі ландшафтамі Спорыцкая лагчына апушчана на 25–30 м і аддзяляецца ад іх абрывістымі схіламі.

Паколькі цела ледавіка было неаднародным і мела шматлікія трэшчыны і пустоты, у якіх назапашваліся абломкавыя пароды, пасля яго таяння ўтвораныя суглінкі і супесі аселі на паверхню, сфармаваўшы неверагодна разнастайны і маляўнічы рэльеф. Найбольш глыбокія часткі лагчыны запоўнілі воды, утварыўшы такім чынам прыгожую групу азёр: Светлае, Чэцверць, Світа, Світка, Асцюцьева, Споры і некалькі невялікіх вадаёмаў. Па ніжняй частцы лагчыны цячэ рака Спорыца, якая злучае ўсе азёры і нясе ваду на поўнач у Мядзелку.

Асаблівую непаўторнасць ландшафту надаюць разнастайныя ўзгоркі, што ўзвышаюцца на дне Спорыцкай лагчыны і па яе схілах. Іх памеры 50 х 200 м, а адносная вышыня – да 35 м. Абсалютныя адзнакі паверхні тэрыторыі вагаюцца ў межах 137–199 м, вышыня ўзгоркаў дасягае 180,2 м. Самымі высокімі ўзгоркамі з’яўляюцца: гара Гарадзішча на заходнім беразе азёр Світа і Світка – 180 м, гара Гаёк – 165,4 м, гара Споркі на паўднёвым беразе возера Споры – 160 м. Узгоркі купала- і ўвалістападобныя з даволі абрывістымі схіламі да 25 градусаў. Складзены яны амаль поўнасцю з марэнных супесяў і суглінкаў. Дно лагчын і берагі азёр забалочаны,узгоркі пакрытыя лесам або занятыя лугамі.

Па меркаванні вучоных, Спорыцкая ледавіковая лагчына з’яўляецца эталоннай сярод падобных аб’ектаў Беларусі. Добрая захаванасць ландшафтаў і адносная экалагічная чысціня ваколіц стварае выдатныя магчымасці для арганізацыі зон адпачынку і развіцця турызму.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ахова прыроды //Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 93–100.

2. Поставский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = SpeciallyprotectednaturalterritoriesoftheVitebskregion: [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 22.

3. «Спорыцкая ледавіковая лагчына» (ландшафтны геамарфалагічны заказнік прыроды) // Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. – Паставы : Сумежжа, 2004. – С. 11–13.