Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзядзінкіна Святлана Уладзіміраўна

Дата нараджэння
02.10.1961
Месца нараджэння
Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы
Род дзейнасці
пісьменніца, журналіст, краязнаўца
Гады творчасці
з 1984
Узнагароды і прэміі
літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі (2015)

Дзядзінкіна Святлана Уладзіміраўна нарадзілася 2 кастрычніка 1961 года. Пісьменніца, журналіст. Член Саюза журналістаў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1979 годзе закончыла сярэднюю школу № 7 г. Баранавічы і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1984 г. закончыла вучобу ў БДУ і пачала працаваць карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы». З 1991 па 2006 год працавала загадчыкам аддзела экалогіі і праблем навакольнага асяроддзя абласной газеты «Народнае слова». Акрамя экалагічнай тэматыкі многа пісала па праблемах маралі і права. Выкладала журналісцкія дысцыпліны ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава для студэнтаў, якія праходзілі навучанне па спецыяльнасці «Літаратурная работа ў газетах і часопісах».

З 2006 па 2011 гады – уласны карэспандэнт рэспубліканскага выдання «Народная газета».

З лютага 2011 г. па чэрвень 2024 г. – галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

З лістапада 2024 г. працуе стылістычным рэдактарам абласной газеты «Витебские вести».

На працягу вучобы ва ўніверсітэце мела шмат публікацый у рэспубліканскім друку. Друкавалася ў навуковых выданнях, газеце «ЛіМ», у часопісах «Родная прырода», «Неман», «Журналіст».

У 2009 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніга «Бабраня на Бузянцы», у 2014 годзе – «Юшка Вялеса». У 2023 г. у выдавецтве «Беларусь» – кніга «Река памяти». Дзявочае прозвішча – Гук, выкарыстана ў першых двух кнігах.

У маі 2024 г. прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, выходзіла пераможцай абласных журналісцкіх конкурсаў у розныя гады. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі.

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Андрэева, В. Дзеткам аб прыродзе / В. Андрэева // Народнае слова. – 2009. – 27 кастр. – С. 4.

2. Дзядзінкіна, С. Люстэрка дзён маіх : эсэ / Святлана Дзядзінкіна // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 15 лістап. – С. 9.

3. Дзядзінкіна, С. Пра самае галоўнае поле / С. Дзядзінкіна // Витебские вести. – 2017. – 16 сент. – С. 7.

4. Дзядзінкіна, С. У. Вандроўка ў часе і прасторы / С. У. Дзядзінкіна ; гутарыла В. Маслоўская // Витебские вести. – 2014. – 12 июля. – С. 13.

5. Краснова, Д. Лепшыя на Віцебшчыне / Д. Краснова // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 3 крас. – С. 2.

6. Півавар, М. Дзядзінкіна Святлана / М. Півавар // Краязнаўцы Віцебшчыны 2–й паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 98–99.

7. Прыняты ў СПБ // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 24 мая. – С. 2.

8. Пятушка, Т. Сустрэча ў літаратурнай гасцёўні / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2014. – 2 ліп. – С. 4.

9. Святлана Дзядзінкіна [Відэазапіс] // Суразмоўцы : [аўт. праграма паэта і публіцыста Навума Гальпяровіча]. – 29 лістап. 2025. – Час прайгравання: 00:00:30–00:15:58. – URL:https://www.youtube.com/watch?v=Nl6tVuoJH5g&list=PLmGv3zIr0LKCKlWfXx8o0r4uSdNTcw6Z1&index=60.

10. Шпакоўская, Г. Уручана прэмія імя Петруся Броўкі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. –2015. – 24 марта. – С. 2.