Васючэнка Пятро (Пётр Васільевіч)
Васючэнка Пятро (Пётр Васільевіч) нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку, празаік, драматург, крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1985).
У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1983 годзе – аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Друкуецца з 1979 года. Даследуе спадчыну Я. Купалы, М. Гарэцкага, А. Мрыя і іншых, творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. З 1984 па 1997 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1997 года – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
З'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.
Выдаў літаратуразнаўчыя манаграфіі «Драматургія і час», «Драматургічная спадчына Янкі Купалы», «Пошукі страчанага дзяцінства», «Сучасная беларуская драматургія». Пятро Васючэнка вядомы і як дзіцячы пісьменнік: «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», п'есы-казкі «Страшны Гам», «Навагодні дэтэктыў», «Маленькі зброяносец», «Новы Калабок» і інш.
Жыў у Мінску. Памёр 25 жніўня 2019 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляшкевіч, М. Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі / М. Аляшкевіч // Маладосць. – 2007. – № 4. – С. 105–108.
2. Барысенка, В. Мераць творчасць меркай еўрапейскай, або Вопыт спасціжэння літаратуры Пятром Васючэнкам / В. Барысенка // Роднае слова. – 2009. – № 2. – С. 78–80.
3. Васючэнка, П. Казкі і ява Пятра Васючэнкі / П. Васючэнка ; гутарыла Л. Малей // Голас Радзімы. – 2014. – 10 крас. – С. 1, 3.
4. Васючэнка, П. В. «У кожным творцы жыве некалькі асобаў...» / П. В. Васючэнка ; гутарыла Г. Кісліцына // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 20 лют. – С. 14.
5. Васючэнка Пётр Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 35.
6. Васючэнка Пятро Васілевіч // Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2020. – С. 69–70.
7. Гінько, А. І. Аксіялагічны дыяпазон казачных аповесцей Пятра Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі і Заблоцкі» ў кантэксце сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры / А. І. Гінько // Віцебскі край : матэрыялы IX навук.-практ. канф. «Віцебскі край», прысвечанай 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, 23 лістап. 2023 г., Віцебск / укладальнік Л. І. Рагачова ; рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2024. – Т. 9. – С. 449–452.
8. Дзянісава, С. Палачане / С. Дзянісава // Маладосць. – 2012. – № 5. – С. 100–106.
9. Згадкі пра Пятра Васючэнку // Маладосць. – 2021. – № 2. – С. 83–88.
10. Іўчанка, В. М. Васючэнка Пётр Васільевіч / В. М. Іўчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 226.
11. Мароз, Я. Канструкцыі другаснай прэдыкацыі ў аўтарскім наратыве: семантыка і пераклад : на матэрыяле казачных аповесцей Пятра Васючэнкі / Яўген Мароз // Роднае слова. – 2023. – № 12. – С. 77–79.
12. Навасельцава, Г. В. Жанравы сінтэз у раманах Пятра Васючэнкі / Ганна Навасельцава // Беларуская думка. – 2021. – № 9. – С. 98–103.
13. Падстаўленка, В. Ф. "Млечны шлях клікаў да сябе ..." : архетып падарожжа ў зборніку "Жаласлівая каралеўна" Пятра Васючэнкі / Віталь Падстаўленка // Роднае слова. – 2024. – № 2. – С. 49–52.
14. Пятро Васючэнка // На трапяткім агні : навелы, эсэ, публіцыстыка / Н. Гальпяровіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – С. 135–139.
15. Са слязьмі на вачах і болем у сэрцы : згадваючы Пятра Васючэнку // Дзеяслоў. – 2020. – № 4. – С. 152–182.
16. Ярмалінская, В. М. Тэатр Пятра Васючэнкі / В. М. Ярмалінская // Роднае слова. – 2016. – № 9. – С. 85–87.


