Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж лясны Полацкі дзяржаўны, філіял УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва УА «Полацкі дзяржаўны лясны каледж, філіял УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»»
Былая назва Лясны тэхнікум (1921)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1921
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт https://pglk.belstu.by/

 

Полацкі дзяржаўны лясны каледж з'яўляецца найстарэйшай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай на тэрыторыі Беларусі, якая забяспечвае фундаментальную прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў лясной гаспадаркі. Ён быў адкрыты 21 лістапада 1921 года і меў назву «Лясны тэхнікум».

У 2009 годзе ўстанова адукацыі стала называцца «Полацкі дзяржаўны лясны каледж», а ў 2013 годзе яна стала філіялам Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У 2016 годзе ў каледжы было арганізавана сваё тэлебачанне – «Першы лясны» канал. Каледж мае свой вучэбна-вопытны лясгас, які размешчаны ў заходняй частцы Полацкага раёна – пасёлку Сонечны.

У каледжы вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» з прысваеннем кваліфікацыі «Тэхнік лясной гаспадаркі» з адначасовым атрыманнем працоўнай кваліфікацыі «Вальшчык лесу», «Лесавод».

З мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці ў філіяле і прыцягнення навучэнцаў да даследчай дзейнасці створана творчае аб'яднанне навучэнцаў «Даследчык».

З моманту адкрыцця і да 2021 года Полацкі дзяржаўны лясны каледж размяшчащся ў будынку, які раней належаў Спаса-Еўфрасіннеўскаму жаночаму епархіяльнаму вучылішчу (яно рыхтавала кадры для царкоўна-прыходскіх школ). У 2021 годзе каледж пераехаў у будынкі, якія да гэтага займаў Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Пушкіна, 2.

 

 

Полацкі дзяржаўны лясны каледж, філіял УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Нацэлены на падрыхтоўку кампетэнтных кадраў / Таццяна Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 6 ліп. – С. 3.

2. Горбатенко, И. Г. С юбилеем, колледж! или Как это было... / И. Г. Горбатенко // Полацкі веснік. – 2016. – 23 снеж. – С. 6.

3. Захаров, А. Говорит и показывает «Первый лесной» / А. Захаров // Знамя юности. – 2018. – 15–21 марта. – С. 9.

4. Захарэвіч, К. «Лясны каледж» – гучыць прыгожа і загадкава / К. Захарэвіч // Маладосць. – 2017. – № 8. – С. 112–115.

5. 100 лет истории (по материалам Летописи лесного колледжа) // Филиал БГТУ «Полоцкий государственный лесной колледж». – URL: https://pglk.belstu.by/?page_id=7083 (дата обращения: 24.03.2025).

6. Конохова, Н. В их руках – будущее леса / Наталья Конохова // Витебские вести. – 2021. – 19 нояб. – С. 22.

7. Крученкова, О. Лес ждёт мастеров / О. Крученкова // Знамя юности. – 2018. – 13–19 сент. – С. 12–13.

8. Мироновский, В. М. Кузница кадров, влюбленных в лес / В. М. Мироновский ; беседовала О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2018. – 14 верас. – С. 4.

9. Полоцкий государственный лесной колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 330.

10. Тригорлова, Л. Б. Полоцкий лесной колледж: начало большого пути / Л. Б. Тригорлова // Полацкі веснік. – 2021. – 5 лістап. – С. 10. – URL: https://www.pvestnik.by/polockij-lesnoj-kolledzh-nachalo-bolshogo-puti/ (дата обращения: 24.03.2025).

11. Шуйская, О. Время новых свершений / Оксана Шуйская // Полацкі веснік. – 2021. – 19 лістап. – С. 4–5. – URL: https://www.pvestnik.by/polockij-lesnoj-kolledzh-otmechaet-stoletie/ (дата обращения: 24.03.2025).