Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны песні «Прызбачка». Докшыцкі раён, в. Валкалаты

Народны ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага СДК створаны ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік, ён жа акампаніятар-акардэаніст – Уладзімір Часлававіч Чыкун. Ансамбль народнай песні «Прызбачка» адрозніваецца высокай сцэнічнай культурай, далікатным лірызмам і народным каларытам у выкананні кожнага песеннага твора. У рэпертуары звыш ста песенных твораў, беларускіх, украінскіх і рускіх. Галоўным жа творчым напрамкам у дзейнасці калектыву – прапаганда беларускай народнай песні. Шэраг іх запісалі і развучылі з дапамогай мясцовай, як кажуць спецыялісты, носьбіткі фальклору – Алены Шылько.

Фірменная, ці, як зараз кажуць, «візітка», – «Валкалацкая прызба». Музыка Уладзіміра Чыкуна, а тэкст напісала настаўніца беларускай мовы і літаратуры мясцовай сярэдняй школы Алена Несцяронак.

Вось ужо звыш пятнаццаці гадоў самадзейныя артысты радуюць гледачоў сваім майстэрствам. Часцей чым дзе «Прызбачка» выступае у роднай вёсцы, у Докшыцах, а таксама на Мядзельшчыне (Мінская вобласць), на Глыбоччыне. Спявалі ў Оршы, у тым ліку на рэспубліканскім свяце-кірмашы «Дажынкі».

 

Народны ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага СДК. Фотаздымак з сайта http://nspaper.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Калі спявае «Прызбачка» / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 23 лют. – С. 3.

2. Курдзека, М. Канцэрт «Прызбачкі» – заўсёды свята / М. Курдзека // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 15 чэрв. – С. 4.

3. Малько, Т. Валкалата – 10 балаў! / Т. Малько // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 18 ліп. – С. 3.

4. Несцяронак, А. Дарыць радасць / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 12 крас. – С. 8.

5. Шпакоўская, Г. Валкалацкая «Прызбачка» / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2011. – 8 лют. – С. 7.