Ансамбль народны народнай песні і музыкі «Раніца». Докшыцкі раён, г. Докшыцы
- Подробности
- Створана 13.08.2019 12:23
- Адноўлена 13.08.2019 14:55
Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Раніца» Докшыцкага гарадскога Цэнтра культуры. Створаны ў 1988 г. Праз чатыры гады калектыў атрымаў званне «народны». Нязменным мастацкім кіраўніком ансамбля з'яўляецца У.І. Пусташыла.
У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні і мелодыі, народныя песні і музыка ў сучаснай апрацоўцы. Ансамбль «Раніца» неаднаразова прымаў удзел у Міжнародных фестывалях народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах і «Славянскі базар» у Віцебску, фальклорных фестывалях у Малдове, Прыбалтыцы. Калектыў гастраліруе па рэспубліцы, выязджаў у Маскву, Смаленск, Санкт-Пецярбург. З выканаўчым майстэрствам ансамбля «Раніца» мелі магчымасць пазнаёміцца гледачы рэспубліканскага тэлебачання, калі калектыў быў галоўным героем тэлеперадачы «Вячоркі».
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Каралева песні / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 14 студз. – С. 2.
2. Альшэўская, Т. Народны ансамбль «Раніца» / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 1 снеж. – С. 1, 4.
3. Альшэўская, Т. Эліксір маладосці / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 7 кастр. – С. 2.
4. Градюшко, Н. «Хлопца з Докшыц я кахаю» / Н. Градюшко // Рэспубліка. – 2006. – 5 крас. – С. 3.
5. Лазука, І. Докшыцкая «Раніца» / І. Лазука // Віцебскі рабочы. – 1989. – 8 верас. – С. 2.
6. Лазука, І. Паклікала дарога / І. Лазука // Сельская газета. – 1989. – 27 сент. – С. 4.
7. Фурсевіч, І. Мастацтва збліжае / І. Фурсевіч // Культура. – 1992. – 27 ліп. – С. 2.
8. Чувахова, Т. Ранняй птушкай спявае «Раніца» / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 25 кастр. – С. 2.