Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны «Ветэран». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна

Народны клуб «Ветэран» быў створаны ў 1988 годзе пры Доме культуры г. п. Лёзна (зараз – Лёзненскі раённы Цэнтр культуры).

Пачыналі лёзненскія ветэраны свой шматгадовы творчы шлях пад кіраўніцтвам Бараноўскай Л. Г., якая 12 гадоў стаяла на чале клуба. У 1990 годзе клуб атрымаў званне «народны». У 2002 годзе яе змяніла Сухаруцкая Г. П., якая займалася да гэтага вакальнай групай. Затым на 10 гадоў аматарскае аб'яднанне ўзначаліла Г. І. Атрошчанка, таксама неабыякавы, захоплены чалавек.

На базе народнага клуба «Ветэран» працуе некалькі гурткоў: харавога і сольнага спеву, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і мастацкага чытання, а таксама вакальная і танцавальная групы. Ва ўтульнай атмасферы праводзяцца святы, адзначаюцца дні нараджэння, юбілеі, чытаюцца вершы, арганізоўваюцца экскурсійныя паездкі. Але галоўнае, што аб'ядноўвае ўдзельнікаў клуба – любоў да музыкі і спеваў.

За гады існавання аб'яднання яго шматлікія ўдзельнікі, якія маюць агульныя творчыя захапленні, не раз пакаралі і мясцовую, і абласную сцэны, прыносячы перамогу раёну на розных конкурсах і фестывалях.

Кіраўнік клуба – Валянціна Пятроўна Мінаева.

 

Народны клуб «Ветэран». г. п. Лёзна. Фотаздымак з сайта http://www.lioznonews.by

ЛІТАРАТУРА

1. Атрощенко, Г. Отметили творческий юбилей / Г. Атрощенко // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 21 лют. – С. 3.

2. Бирюлькова, Л. Боевая творческая единица ветеранов / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 4 мая. – С. 3.

3. Бирюлькова, Л. «Ветерану» – 25! / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 24 мая. – С. 3.

4. Дубков, Е. Клубу «Ветеран» – 10 лет / Е. Дубков // Сцяг перамогi (Лёзна). – 1998. – 28 лiп. – С. 3.

5. Редько, В. В кругу друзей тридцать лет / В. Редько // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 22 чэрв. – С. 1, 7.