Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны эстрадна-вакальны «Кансананс». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна

Народны эстрадна-вакальны ансамбль «Кансананс» быў створаны ў 1992 годзе пры дзіцячай школе мастацтваў, дзякуючы аўтару шматлікіх песень і кіраўніку духавога аркестра Уладзіміру Клімашэўскаму.

На той час калектыў меў назву «Мьюзік-Хол». А ў яго склад увайшлі: Ганна Святлова, Алена Стурчанка, Тамара Сычова, Людміла Бульбічкіна, Аляксандр Бондараў і сам Уладзімір. Ансамбль у асноўным выконваў хіты 70–80-х гг.

У 2001 годзе кіраўніком ансамбля стаў Аляксандр Бондараў, а «Мьюзік-Хол» перайменавалі ў «Кансананс», што ў перакладзе з італьянскага значыць мілагучнасць. Тады ж у склад групы ўвайшлі Аляксандр Барысевіч і Галіна Ламаносенка.

У 2003 годзе эстрадна-вакальнаму ансамблю было прысвоена званне «народны».

Ішоў час, майстэрства выканаўцаў расло, пашыраўся рэпертуар. І вось ужо сярод шлягераў 80-х з'явіліся і сучасныя песні, а таксама творы Лёзненскіх аўтараў.

Народны эстрадна-вакальны ансамбль «Кансананс» вядомы далёка за межамі раёна. Творчасць яго шасці ўдзельнікаў палюбілася гледачам у Падмаскоўі, Украіне, Мінску і, вядома ж, у Лёзна.

Кіраўнік калектыву – Аляксандр Бондараў. Дарэчы, Аляксандр Бондараў з'яўляецца не толькі кіраўніком ансамбля, але і сам піша тэксты, музыку, перакладае замежныя песні на рускую мову.

 

Народны эстрадна-вакальны ансамбль «Кансананс». г. п. Лёзна. Фотаздымак з сайта http://www.lioznonews.by

ЛІТАРАТУРА

1. Редько, В. Отметили 25-летний юбилей / В. Редько // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 23 студз. – С. 6.

2. Ретнёва, Е. С музыкой по жизни / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 9 студз. – С. 2.