
Творчы вечар рэжысёра Ігара Баярынцава «Театр по любви. Страницы недописанной книги»
- Details
- Створана 12.06.2013 15:11
6 чэрвеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбыўся юбілейны творчы вечар «Театр по любви. Страницы недописанной книги» рэжысёра, члена Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, выкладчыка Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Ігара Баярынцава.
Ігар Васільевіч нарадзіўся ў 1953 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1985 г. па 1991 г. працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. На коласаўскай сцэне ім былі пастаўлены спектаклі: «Ах, які пасаж!», «Жанчына ў пясках», «Фламенка», «Шышок», «Восеньская саната» (у працэсе пастаноўкі) і іншыя. Працуючы галоўным спецыялістам аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, шмат гадоў аддаў рабоце па арганізацыі гарадскіх масавых тэатралізаваных прадстаўленняў і святаў. У цяперашні час І. В. Баярынцаў – рэжысёр народнага маладзёжнага тэатра культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Павіншаваць Ігара Васільевіча з юбілеем на вечар прыйшлі мастацтвазнаўцы, паэты, журналісты, мастакі, тэатральныя дзеячы.


































