
Літаратурнае падарожжа «Дорогами Бременских музыкантов»
- Details
- Створана 26.06.2013 13:44
12, 19 і 25 чэрвеня вядучым бібліятэкарам нямецкай чытальнай залы Т. М. Міхальчанка была праведзена серыя мерапрыемстваў на нямецкай мове для навучэнцаў лінгвістычнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 34
Дзеці чыталі па ролях казку на нямецкай мове, паглядзелі фільм «Брэменскія музыкі», прынялі ўдзел у творчым конкурсе малюнкаў, актыўныя ўдзельнікі якога атрымалі прызы, прадастаўленыя Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. Увазе школьнікаў была прадстаўлена бібліятэчная выстава на казачную тэматыку. У ходзе экскурсіі дзеці пазнаёміліся з кніжным фондам нямецкай чытальнай залы.


































