
Прэзентацыя кнігі Давіда Сімановіча «Чего там на жизнь обижаться»
- Details
- Створана 22.07.2013 10:01
18 ліпеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбыўся творчы вечар паэта і пісьменніка Давіда Сімановіча, падчас якога прайшла прэзентацыя яго новай кнігі «Чего там на жизнь обижаться».
Кніга ўяўляе сабой дзённік успамінаў, у якім падзеі пераклікаюцца з паэтычнымі радкамі. На сустрэчу з паэтам прыйшлі шматлікія прыхільнікі яго творчасці. Яны мелі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы «Я подарил творенья дух...», фотаматэрыяламі з асабістага архіва паэта, відэафільмам «Семейный альбом», а таксама рэдкімі кнігамі, падоранымі Давідам Рыгоравічам бібліятэцы. На вечарыне прагучалі песні на вершы паэта, выкананыя яго сябрамі А. Шыпікавым, В. Савінавым, В. Шавяковым, выступалі мастакі Ф. Гумен, У. Вальноў, В. Белы, народная артыстка Беларусі С. Акружная і іншыя. У канцы сустрэчы жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігу з аўтографам паэта.
Фотаздымкі прадастаўлены В. Галубцовым.
Чытайце пра нас у СМІ:
1. Дашкевич, В. Чего там на жизнь обижаться / В. Дашкевич // Витебский проспект. — 2013. — 25 июля. — С. 5.
О презентации новой книги поэта Давида Симановича в Витебской областной библиотеке им. В. И. Ленина.


































