
Электронная выстава «Патрыярх сучаснай музычнай культуры»
- Details
- Створана 13.08.2013 13:02
13 жніўня спаўняецца 100 год з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова. Да юбілею кампазітара аддзел літаратуры па мастацтве падрыхтаваў кніжную выставу, на якой прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці выдатнага земляка. Экспазіцыя падрыхтавана на аснове фондаў бібліятэкі з выкарыстаннем архіўных дакументаў і дакументаў з уласнага архіву пляменніцы кампазітара па лініі жонкі А. Саламахі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць кніжную выставу, а аддаленым карыстальнікам прапануем пазнаёміцца з электроннай выставай «Патрыярх сучаснай музычнай культуры».


































