
Дзень інфармацыі «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь»
- Details
- Створана 03.09.2013 14:56
2 верасня супрацоўнікі аддзела «Электронная чытальная зала» правялі Дзень інфармацыі «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь» для навучэнцаў 1-га і 2-га курсаў УА «ВДПК». Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава электронных рэсурсаў з фонду аддзела, якая суправаджалася бібліяграфічным аглядам. На экспазіцыі былі прадстаўлены аўдыёкнігі беларускіх класікаў, электронныя выданні «Беларускага календара» з 2007 года, а таксама відэафільмы пра гарады і запаведныя месцы Беларусі. З мэтай прасоўвання электронных рэсурсаў уласнай генерацыі ўдзельнiкам была прадастаўлена інфармацыя аб базах даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына» і «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць».


































