
Бібліяграфічны спіс «Будущее – за нами!: ко Дню молодежи Беларуси»
- Details
- Створана 28.06.2013 15:43
Да Дня моладзі Беларусі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня, супрацоўнікі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела падрыхтавалі анатаваны бібліяграфічны спіс «Будучыня – за намі!: да Дня моладзі Беларусі». Выданне ўключае бібліяграфічныя запісы на кнігі, аўтарэфераты і артыкулы з тэматычных зборнікаў і перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць звесткі пра маладзёжную палітыку ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэта дадзенага бібліяграфічнага спіса – азнаямленне шырокага кола чытачоў з літаратурай, якая ўтрымлівае інфармацыю аб месцы і ролі моладзі ў сучасным грамадстве.
Бібліяграфічны дапаможнік складаецца з дзесяці тэматычных раздзелаў: «Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения», «Талантливая молодежь. Молодежь и наука», «Молодежь и политика», «Правовая культура молодежи», «Внутренний мир молодежи. Психология поведения», «Молодежная субкультура», «Религия и молодежь», «Социализация молодежи и развитие социально-активной личности», «Подготовка молодежи к профессиональной деятельности» и «Молодежь на рынке труда». Раздзел «Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения» ўключае падраздзелы, якія адлюстроўваюць інфармацыю пра духоўны свет і асноўныя накірункі грамадзянска-патрыятычнага, экалагічнага і сямейнага выхавання моладзі, а таксама выхаванне беражлівых адносін да ўласнага здароўя.


































