
Бібліяграфічны спіс «За спокойствие на планете: к Международному дню мира»
- Details
- Створана 16.09.2013 16:07
Супрацоўнікі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела падрыхтавалі анатаваны бібліяграфічны спіс «За спокойствие на планете: к Международному дню мира». Мэта дадзенага выдання – азнаямленне чытачоў з літаратурай, якая ўтрымлівае інфармацыю па праблемах міжнароднай бяспекі і процідзеяння насіллю.
Кожны год 21 верасня сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру як дзень адмаўлення ад насілля і спынення агню ва ўсім свеце. У эпоху глабалізацыі дзяржавам давялося сутыкнуцца з т. зв. «новымі пагрозамі», сярод якіх часцей за ўсё выдзяляюць міжнародны тэрарызм, распаўсюджванне зброі масавага знішчэння і сродкаў яе дастаўкі, а таксама ўнутраныя ўзброеныя канфлікты. Заснаваннем Міжнароднага дня міру ААН заклікае людзей задумацца аб нетрываласці такога натуральнага для многіх міру без войн і насілля. У гэтым годзе свята праводзіцца пад дэвізам «Адукацыя ў духу міру», які прадвызначае ролю адукацыі ў выхаванні глабальнай грамадзянскасці.
Бібліяграфічны дапаможнік складаецца з пяці тэматычных раздзелаў: «Проблемы международной безопасности в современном мире», «Вооруженные конфликты – угроза миру и спокойствию на планете», «Миротворчество и миротворческая деятельность по урегулированию вооруженных конфликтов», «Проблемы разоружения и запрещения ядерного оружия» і «Террористическая угроза и борьба с международным терроризмом».


































