
Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 19.09.2013 14:48
9 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк Беларусі. Юныя чытачы аддзела дзіцячай літаратуры змаглі прыняць удзел у акцыях «Прикоснись к родному слову» і «Читаем по росту». Бібліятэкары запрасілі дзяцей прайсці «навучанне» ў «Школе юного библиотекаря», адправіцца ў краязнаўчае падарожжа «Знаменитые люди в древнем городе», наведаць выставу кніжных ілюстрацый «Художники – детям» і выставу новых паступленняў «Новинки из лукошка».
З 9 па 15 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы і сектара замежнай літаратуры правялі экскурсіі і інфармацыйныя гадзіны для вучнёўскай моладзі г. Віцебска. Залу наведалі студэнты 1-х курсаў ВДМУ, ВДПТК, а таксама вучні СШ № 34. Студэнты азнаёміліся з фондам аддзела і найноўшымі інфармацыйнымі рэсурсамі на замежных мовах, а таксама з праектамі інстытута імя Гётэ ў Мінску «LeWiS» і «On-leihe». Бібліятэкары аддзела здзейснілі бібліядэсант у ВДУ імя П. М. Машэрава «Вместе с книгой открываем мир», а таксама падрыхтавалі выставу «Отражение: библиотека и библиотекари в зарубежной художественной литературе».
Бібліятэкары аддзела перыядычнай літаратуры прадставілі увазе чытачоў выставу «Книга учит, книга лечит».
10 верасня супрацоўнікі аддзела «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» правялі Дзень інфармацыі «Права ў сучасным грамадстве», у рамках якога для студэнтаў 1-га курса юрыдычнага факультэта УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры па праве.
11 верасня былі падведзены вынікі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Хоспис: чужая боль, как своя» – больш за 500 кніг сабрана і перададзена ў анкалагічнае аддзяленне паліятыўнай медыцынскай дапамогі УАЗ «ВАКАД». Для медперсаналу хоспіса бібліятэкарам абанемента Л. Н. Балоцінай быў праведзены агляд літаратуры «Книги, помогающие жить».
12 верасня супрацоўнікамі аддзела літаратуры па мастацтве была праведзена экскурсія па бібліятэцы і агляд літаратуры для студэнтаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава. Студэнты атрымалі магчымасць азнаёміцца з паслугамі, якія аказвае бібліятэка, а таксама пошукавым апаратам і даведачнымі выданнямі па мастацтве. Больш дэталёва быў раскрыты фонд аддзела па тэме «Изобразительное искусство».
15 верасня ў фае бібліятэкі адбылася традыцыйная выстава-панарама новых паступленняў кніг аддзела абанемента «Добро пожаловать в мир книги!». Чытачы змаглі азнаёміцца з навінкамі галіновай і мастацкай літаратуры беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў, узяць кнігі на дом.
Напярэдадні свята супрацоўнікі агульнай чытальнай залы прапаноўвалі чытачам азнаёміцца з выставай слоўнікаў «Грани русского языка» і выставай «Книги-юбиляры 2013 года».
На працягу тыдня больш за 300 студэнтаў першых курсаў вну і каледжаў г. Віцебска з экскурсіямі наведалі абласную бібліятэку.
Чытайце ў СМІ:
1. Крупица, Н. Добро пожаловать в мир книги! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2013. — 14 сент. — С. 4.
Аб мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня бібліятэк у Віцебскай абласной бібліятэцы ім. В. І. Леніна.


































