
IX Міжнародная школа якасці
- Details
- Створана 30.09.2013 09:12
З 2 па 12 кастрычніка 2013 г Пскоўская абласная універсальная навуковая бібліятэка пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнага камітэта па культуры Пскоўскай вобласці праводзіць IX Міжнародную школу якасці. Праграма заняткаў уключае трэнінгі, лекцыі і майстар-класы, якія вядуць у рэальным часе выкладчыкі Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, а таксама эксперты дзяржаўных бібліятэк РФ і Рэспублікі Беларусь.
4 кастрычніка, у рамках правядзення IX Міжнароднай школы якасці, у ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» адбудзецца Круглы стол па пытаннях і праблемах якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання.
У рабоце круглага стала прымае ўдзел Кузняцова Таццяна Якаўлеўна, загадчык кафедры бібліятэказнаўства і інфарматыкі АПРМКТ, кандыдат педагагічных навук, прафесар, (г. Масква).


































