
Інфармацыйныя гадзіны для навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў
- Details
- Створана 25.09.2013 15:01
16 верасня для навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж» і 18 верасня для навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійны політэхнічны ліцэй» аддзел тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры правёў інфармацыйныя гадзіны «Мая прафесія – эканаміст».
У час мерапрыемстваў навучэнцы азнаёміліся з бібліятэкай, яе гісторыяй і структурнымі падраздзяленнямі, даведачна-бібліяграфічным апаратам і інфармацыйнымі рэсурсамі. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены бібліяграфічныя агляды літаратуры ў дапамогу прафесійнаму навучанню.


































