
Бібліятэка – школа: шляхі супрацоўніцтва
- Details
- Створана 11.10.2013 15:04
9 кастрычніка 2013 года ў СШ № 34 адбылася сустрэча супрацоўнікаў абласной бібліятэкі з адміністрацыяй і калектывам школы.
У рамках рэалізацыі праекта «LeWiS» дырэктарам ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» А. І. Сёмкіным і дырэктарам СШ № 34 М. М. Лапіцкім быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і ажыццёўлена ўрачыстая перадача «Кніжнага чамаданчыка». Мэтай дагавора з'яўляецца аказанне метадычнай дапамогі ў вывучэнні нямецкай мовы і арганізацыі мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца як на базе абласной бібліятэкі, так і школы.
Арганізацыя такога супрацоўніцтва стала магчымай дзякуючы партнёрскаму пагадненню паміж Віцебскай абласной бібліятэкай і інстытутам імя Гётэ ў Мінску, які курыруе работу нямецкай чытальнай залы абласной бібліятэкі.


































