
Анатаваны бібліяграфічны паказальнік «Современные формы организации урока немецкого языка»
- Details
- Створана 16.10.2013 11:01
Супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры падрыхтавалі анатаваны бібліяграфічны паказальнік «Современные формы организации урока немецкого языка».
Паказальнік прызваны аказаць дапамогу ў арганізацыі і правядзенні навучальна-выхаваўчага працэсу па прадмеце «Нямецкая мова». Ён носіць рэкамендацыйны характар і прызначаны для студэнтаў факультэтаў германскай філалогіі, настаўнікаў нямецкай мовы школ і гімназій. Бібліяграфічны паказальнік таксама можа быць карысным аспірантам лінгвістычных універсітэтаў і педагагічных вну.
У паказальніку прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, якія ёсць у фондзе сектара замежнай літаратуры. Храналагічны ахоп бібліяграфічных запісаў – з 2008 па 2013 гады. Артыкулы апублікаваны на рускай і нямецкай мовах.


































