
Абласны конкурс сайтаў публічных бібліятэк
- Details
- Створана 16.09.2013 07:24
15 верасня журы абласнога конкурсу сайтаў публічных бібліятэк падвяло вынікі першага тура. Па колькасці набраных балаў у другі тур конкурсу выйшлі сайты Гарадоцкай, Міёрскай, Полацкай, Шумілінскай раённых і Наваполацкай гарадской сетак публічных бібліятэк. Абсалютны пераможца будзе вызначаны па выніках інтэрнэт-галасавання, якое адбудзецца з 16 верасня па 15 кастрычніка 2013 года ў адпаведнасці з Правіламі галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў (п. 5 Палажэння аб абласным конкурсе сайтаў публічных бібліятэк).


































