
Сустрэча садаводаў-аматараў «Осенние работы в саду»
- Details
- Створана 30.10.2013 14:37
28 кастрычніка ў аддзеле тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася чарговая сустрэча з цыкла «Сезонные работы в саду».
Садаводы-аматары, члены гарадскога клуба «Флора» мелі магчымасць азнаёміцца з выставай новай літаратуры па садаводстве. Сваім вопытам агратэхнікі, прымянення арганічных угнаенняў і вермітэхналогіі падзяліліся садаводы-аматары Інна Пятрова і Таццяна Шапулова. У рамках мерапрыемства адбыўся конкурс на лепшую фотаработу аб сваім захапленні садаводствам і агародніцтвам.


































