
Адкрыццё персанальнай выставы члена Саюза мастакоў Беларусі А. Я. Пшонкі «Разважанне на тэму...»
- Details
- Створана 05.12.2013 16:00
2 снежня адбылося адкрыццё персанальнай выставы члена Саюза мастакоў Беларусі Аляксея Яўгенавіча Пшонкі «Разважанне на тэму...».
Аляксей Яўгенавіч нарадзіўся ў г. Лепелі 21 чэрвеня 1955 г. У 1978 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Прымаў удзел у многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Шэраг яго прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях Англіі, Іспаніі, Германіі, Польшчы, Расіі. Мастак самабытны, мае ўласны мастацкі почырк.
На выставе А. Е. Пшонка прадставіў 13 карцін філасофска-фантазійнага характару, створаных за апошнія два гады. У іх аўтар выказвае свой ўнутраны духоўны і эмацыянальны стан. «Страсці па залатой рыбцы», «Пошук ісціны», «Кубічная анамалія», «Горад сіняга дракона», «Горад ілюзорных жаданняў» – самі назвы карцін зачароўваюць. Работы мастака адрозніваюцца казачнасцю, музычнасцю, загадкавасцю.
Мастакі, паэты, сябры і прыхільнікі таленту, якія сабраліся на адкрыцці выставы адзначылі, што мастак знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Яго работы – гэта філасофскае разважанне пра сэнс жыцця, яны поўныя радасці і цеплыні.


































