
«Энциклопедия русского авангарда» ў Віцебску
- Details
- Створана 06.12.2013 09:34
У аддзеле літаратуры па мастацтве з'явіліся два першыя тамы фундаментальнага трохтомніка «Энциклопедия русского авангарда», прэзентацыя якога адбылася ў кастрычніку ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Энцыклапедыя з'яўляецца першым сістэматычным зборам матэрыялаў па гісторыі і тэорыі авангарднага руху Расіі, датаваным аўтарамі 1907–1932 гадамі.
На сённяшні дзень выданне стала самай поўнай і маштабнай працай, якая сістэматызавала гісторыю рускага авангарду. Выдадзеныя фаліянты ўключаюць у сябе больш за шэсцьсот біяграфічных артыкулаў, прысвечаных жывапісцам, графікам, скульптарам, фатографам, архітэктарам і іншым дзеячам, так ці інакш звязаных з феноменам радыкальнага пераўтварэнні мастацтва ў першай трэці ХХ стагоддзя.
Спроба сабраць разам і максімальна сістэматызаваць звесткі пра авангардны рух у Расіі павінна знайсці адлюстраванне ў трэцім томе энцыклапедыі, які зараз рыхтуецца да друку і з'явіцца, верагодна, у пачатку 2014 года.
Аўтары – складальнікі «Энциклопедии русского авангарда» – Васіль Ракіцін і Андрэй Сараб'янаў – мастацтвазнаўцы, аўтары шэрагу манаграфій і артыкулаў пра мастацтва рускага авангарду. Даследчая праца пачалася больш за 12 гадоў таму, а ў 2010 годзе ў кнігі з'явіўся выдавец – кампанія Global Expert and Service Team.
Унікальнасць Энцыклапедыі заключаецца ў маштабе праведзенай навуковай працы: у выданні прадстаўлена больш за 1 500 жывапісных і графічных работ мастакоў з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўнага Рускага музея, іншых музеяў і прыватных збораў.
Энцыклапедыя ўключае ў сябе больш за 1 000 артыкулаў, у працы над якімі прынялі ўдзел 169 аўтараў – мастацтвазнаўцаў больш за 70 расійскіх і замежных музеяў, 2 архіваў літаратуры і мастацтва, уладальнікі прыватных калекцый і галерэй.
Да работы над «Энциклопедией русского авангарда» было прыцягнута шырокае кола спецыялістаў (больш за 100 – з Расіі, Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі, Еўропы і ЗША). Адным з аўтараў артыкулаў у аўтарытэтнай энцыклапедыі выступіў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава А. Г. Лісаў.
Материалы об издании читать также:
На сайце Газета.ru
На сайце Государственной Третьяковской галереи
На сайце Русский журнал




































