
Прэзентацыя кнігі І. А. Малевіча «Казимир Малевич. Восхождение на крест судьбы»
- Details
- Створана 16.12.2013 15:12
11 снежня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася прэзентацыя кнігі доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Ігара Аляксандравіча Малевіча «Казимир Малевич. Восхождение на крест судьбы».
І. А. Малевіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў г. Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах эксперыментальнай ядзернай фізікі, доктарскую дысертацыю па тэме «Лазерная статыстычная хранаскапія субнанасекунднага дазволу і стварэнне на яе аснове тэорыі лазерных сістэм». Ігар Аляксандравіч з'яўляецца аўтарам больш за 100 вынаходніцтваў і патэнтаў, якія былі пакладзены ў аснову новых напрамкаў даследаванняў і распрацовак прыкладнога характару. Працаваў дыпламатам у КНР, а таксама ў Рэспубліцы Карэя – першым кіраўніком дыпмісіі Беларусі ў гэтай краіне. Напісаў серыю кніг па праблемах развіцця краін Паўднёва-Усходняй Азіі.
Новая кніга І. А. Малевіча – роздум аб «шматскладовай містыцы жыцця вялікага мастака» Казіміра Малевіча, «разуменні сэнсу яго творчасці і прызначэнняў лёсу».
На сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй горада: мастацтвазнаўцамі, гісторыкамі, краязнаўцамі, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, аўтар распавёў пра сваё разуменне творчасці мастака, асабліва падкрэсліўшы сувязь К. Малевіча з Беларуссю і Віцебскам. Ігар Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прысутных, а таксама падарыў бібліятэцы свае выданні.


































