
«Рождественская мастерская» для школьнікаў
- Details
- Створана 20.12.2013 10:55
Супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы была арганізавана «Рождественская мастерская», у якой прынялі ўдзел школьнікі ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска». Мерапрыемства праходзіла ў 2 этапы – 12 і 19 снежня.
Дзеці расказвалі і даведваліся новае пра традыцыі святкавання Нараджэння Хрыстова ў Германіі. Сваімі рукамі зрабілі прыгожыя святочныя сувеніры, спявалі калядныя песні, пазнаёміліся з тэматычнай выставай.


































