
Прэзентацыя кнігі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ўрача Барыса Львовіча Гінзбурга «Листки моего календаря»
- Details
- Створана 20.12.2013 11:17
19 снежня ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ўрача Барыса Львовіча Гінзбурга «Листки моего календаря».
Складальнік выдання – гісторык-краязнавец Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі – расказаў прысутным на вечарыне пра гісторыю стварэння кнігі і сваё знаёмства з аўтарам. Урыўкі з лістоў і дзённікавых запісаў мужа пра школьнае жыццё вучняў СШ № 10 г. Віцебска, выпускнікоў 1941-га года, прачытала ўдава Б. Л. Гінзбурга Ірына Навумаўна. Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі Анжаліка Радзевіч і Наталля Пугачова пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з ваеннымі ўспамінамі і вершамі аўтара. Шмат добрых слоў прагучала ад калег і знаёмых Барыса Львовіча.
Кніга, старонкі якой расказваюць пра даваеннае і пасляваеннае жыццё нашага горада і раёна, безумоўна, будзе цікавай шырокаму колу чытачоў.


































