
Навагодні ранішнік для дзяцей «Падарунак на Ражджаство»
- Details
- Створана 13.01.2014 11:19
6 студзеня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў афтальмалагічным аддзяленні для дзяцей УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца».
Маленькія пацыенты і медперсанал аддзялення ўдзельнічалі ў конкурсах, гулялі, спявалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, дружна клікалі Дзеда Мароза. Фіналам мерапрыемства стала ўручэнне падарункаў – дзіцячых кніг і часопісаў, якія сабралі для дзяцей супрацоўнікі і чытачы Віцебскай абласной бібліятэкі.
У ролі Дзеда Мароза, Снягуркі і Бабы Ягі выступілі супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры.


































