
Выстава-агляд «Буду мамой»
- Details
- Створана 24.01.2014 08:19
18 студзеня ў ДКУ «Віцебская абласная філармонія» супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы і аддзела тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры абласной бібліятэкі была прадстаўлена выстава літаратуры «Буду мамой».
Матэрыялы выставы далі магчымасць будучым мамам атрымаць дакладную інфармацыю аб самых важных перыядах мацярынства: цяжарнасці, нараджэнні, харчаванні і развіцці немаўлят, а таксама па дызайне дзіцячага пакоя і вязанні.
Галоўным бібліятэкарам агульнай чытальнай залы В. Р. Піліпенка быў прачытаны агляд літаратуры «От рождения до...» ў рамках цыкла канцэртна-пазнавальных праграм для будучых мам «Соткать душу из нот».
Albums


































